Лажы́ць, ложы́ць ’класці’, лажы́цца, ложы́цца, ложы́ціса, лажы́тысь, ляга́тыса (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас., Бяльк., ТС, Яруш., Шат.), ’укладваць’ (Сл. паўн.-зах.), ’класціся спаць’, ’апранаць’, ’надзяваць’, ’пакладаць’ (Там жа); укр. ложити(ся) ’лажыць, лажыцца’, рус. ложить(ся), польск. łożyć (się), н.-луж. łožyś, чэш. ložiti, мар. ložiť (зах.-слав. формы ўжываюцца пераважна з прэфіксамі), славен. ložíti (lóžiti), серб.-харв. ло̀жити, чак. ložȉti, макед. ложи, ложам, балг. ложа, ст.-слав. ложити ’класці, ставіць’. Прасл. ložiti, ložǫ з’яўляюцца каўзатывам да ляжаць, які мае адпаведнікі ў германскіх мовах: гоц. lagjan, ст.-ісл. leggja, ст.-в.-ням. leggan ’класці’ (Бернекер, 1, 897; Фасмер, 2, 511; Слаўскі, 4, 250–253; Торп, 358 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)