Ложка 1 ’ложак’ (Сцяшк., Яруш.; нясв., Жд. 2; Сл. ПЗБ), луожко (Бес.), ло́жко, лы́жко (Сцяшк., Сл. ПЗБ; мін., КЭС). З польск. łóżko. Да ложа 1 (гл.).
Ложка 2 ’лыжка’ (Бяльк., Шат., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ; палес., З нар. сл.), слаўг. ’лыжка для збору рою’ (Нар. сл.). Укр. ло́жка, рус. ло́жка, ст.-рус. лъжъка. Да лы́жка (гл.). Сюды ж ложашнік ’прыстасаванне для захоўвання лыжак’ (ветк., Мат. Гом.); лексемы ложка, ло́жэчка, ло́жачка, ло́жычка ’снавалка’ (Уладз., Бяльк.; ветк., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.), якая названа так паводле падабенства формы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)