Гама́рка ’вушка ў піле’ (Шатал.) Гл. га́мары.
Гама́рня, ’медны завод’ (Нас.), ’рудня, медзеплавільная майстэрня, плавільны завод’ (Яшкін). Укр. гама́рня ’металаплавільны завод’. Як можна меркаваць, гэта запазычанне З польск. hamernia ’тс’ (а гэта да ням. Hammer ’молат’); параўн. ст.-бел. XVI ст. гамеръ ’кузня’ < польск. hamer < ням. (Булыка, Запазыч., 78). Рудніцкі (553–554) бачыць крыніцу запазычання прама ў ням. Hammerwerkstatt (без польскага пасрэдніцтва). Такая версія гісторыі адпаведных слоў вельмі няпэўная. Параўн. форму гамэ́рня (гл.) з другасным значэннем, якая, як здаецца, пацвярджае магчымасць польскага пасрэдніцтва.
Гама́рня 2 ’шумная гутарка’ (Шат.), ’шум, садом’ (Касп.), ’гамарня, шумнае месца’ (Бяльк.), ’шумнае месца; будынак музычнай установы; школа’ (Яшкін). Укр. гама́рня ’крык, шум’ (гл. Рудніцкі, 553). Па паходжанню ідэнтычнае з гама́рня 1 ’плавільны завод і да т. п.’ (гл.). Перанос значэння ’плавільны завод, майстэрня і да т. п.’ — ’шумнае месца’, ’шум, гутарка і г. д.’ не патрабуе дакладная паяснення. Параўн. гамэ́рня.
Га́мары ’ручкі папярочнай пілы ў выглядзе трубак; у іх убіваюцца калкі’ (Шат.), га́мар ’верхняя ручка ў падоўжнай піле’ (Касп.). Сюды ж гама́рка ’вушка ў піле’ (Шатал.). Параўн. яшчэ ўкр. га́мірка ’нізкая драўляная ручка ў вялікай піле, якой распілоўваюць дрэва на дошкі’ (Грынч.). Мяркуем, што гэтыя словы таго ж паходжання, што і га́мар 1 (гл.), г. зн. запазычаны з ням. мовы. Назва молата была перанесена (у некаторых выпадках з афармленнем суфіксацыяй ‑к(а)) на ’ручку, дзяржальна’ (спачатку молата, а потым наогул розных прылад). Гл. яшчэ га́мар 1.
Га́матны ’тоўсты, грубы, гаматны’ (БРС), ’завялікі (пра адзенне, абутак)’ (Сцяц. Словаўтв.). Няяснае слова. Можа, звязана з укр. гматни́й ’гібкі’, гма́та́ти ’камячыць, гнуць’ (Грынч.), польск. gmatwać ’заблытваць і да т. п.’, gmatać ’тс’ (аб гэтых лексемах гл. Слаўскі, 1, 297–298). Параўн. яшчэ га́мтаць ’камячыць’ (БРС), гамта́ць ’тс’ (Сцяшк. МГ).
Га́маць дзіцячае ’есці’ (БРС, Нас., Шат., Касп.), га́мкаць ’тс’ (Нас.). Укр. га́мати, гамкати ’тс’, рус. га́мать, га́мкать. Утварэнне ад выклічніка гам! (які перадае тую ж семантыку — ’есці’).
Гама́ш ’гамашы’ (БРС), гама́шы ’чаравікі’ (Шат., Сцяшк. МГ). У значэнні ’чаравікі’ прамое запазычанне з польск. kamasz (адз. л.), kamasze ’чаравікі’, а гэта з франц. мовы gamache (гл. Брукнер, 215). У значэнні ’гамашы’, відавочна, запазычанне з рус. мовы (рус. гамаша; аб гісторыі рус. слова падрабязна Шанскі, 1, Г, 23–24).
Га́мба ’недахоп, загана, ганьба’ (Сцяц. Словаўтв.). Відаць, з га́ньба (асіміляцыя ‑ньб‑ > ‑мб‑). Адсюль і гамбава́ць ’прызнаваць кепскім’ (Сцяц. Словаўтв.). Параўн. яшчэ га́мбіць (гл.).
Гамбава́ць ’прызнаваць кепскім’. Гл. га́мба.
Гамбі́сты ’горды’ (Касп.). Адносіцца да групы слоў га́мба, гамбава́ць, га́мбіць (гл.). Гамбісты < *ганьбісты. Зыходным значэннем, магчыма, з’яўляецца ’сарамлівы; той, хто саромеецца, ганьбіцца’, адсюль далей ’горды’.
Гамбі́т ’тэрмін шахматнай гульні’ (БРС). Рус. гамби́т, укр. гамбі́т. Першакрыніцай з’яўляецца франц. gambit ’тс’ (а гэта з іт. gambetto, дакладней, dare il gambetto ’даць падножку’). Гл. Шанскі, 1, Г, 24. Бел. і ўкр. словы, відавочна, запазычаны непасрэдна з рус. мовы.