Гамэ́рня ’сварка’ (Жд. 2). Запазычанне з польск. hamernia ’гамарня; плавільны завод і да т. п.’ Значэнне тут другаснае (параўн. гама́рня 2, гл.). Форма гамэ́рня пацвярджае, што і гама́рня 1 была запазычана непасрэдна з польск. мовы (насуперак Рудніцкаму, 553–554, які выводзіў гамарня прама з ням. крыніцы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)