Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Гафрырава́ць, гафры́раваны (БРС). Запазычанне з рус. гофри́ровать ’тс’, узятага з франц. мовы (gaufrer ’тс’). Гл. Шанскі, 1, Г, 152.

Гафт ’вышыўка’ (БРС, Бяльк.), гафтава́ць ’вышываць’ (БРС, Нас.). Гл. гаптаваць.

Га́фта ’абкіданая пятля’ (Нас.), га́фтачка ’пятля для гузіка або гапліка’ (БРС, Сцяшк.), га́фтка ’драцяная пятля’ (Нас., Сцяшк.). Гл. гапка1, гаптка.