Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Віту́шка ’матавіла’ (БРС, Сцяшк.); ’вялікае верацяно, на якое звіваюць пражу з 2–3 верацён для прасушкі’ (Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ); ’вясельны пірог’ (КТС); ’фасоля, якая ўецца’ (Мат. Гом., Інстр. II). Рус. виту́шка ’матавіла; калач, крэндзель’. Да віць, віты (гл.).

Віту́шкі ’аборы’ (Анім., 131; Шатал.). Рус. виту́шкі ’тс’. Да віць, віты (гл.).

Віту́шнік ’чалавек, які ходзіць у лапцях з «вітушкамі»’ (Шат.). Да вітушкі ’аборы’ (гл.).

Ві́ты (БРС). Рус. вито́й, ви́тый, ст.-слав. (по)витъ, серб.-харв. ви̏т, чэш. vitý, польск. wity. Да віць. Роднасн. літ. výtas, лат. vîts, ст.-інд. vītáḥ ’заблытаны, віты’ (Уленбек, 290; Траўтман, 346; Фасмер, 1, 322).