Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Вунь прысл. (БРС, Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Шат.). Звязана з дыял. вун, рус. вонь, вон, дыял. вωн, укр. он, онь, што ў сваю чаргу звязваюць з асабовым займеннікам ён (он, вон) (Сабалеўскі, Лекции, 96; Праабражэнскі, 1, 133; Фасмер, 2, 348). Змена галоснай у выніку лабіялізацыі пачатковага націскнога о (параўн. навагр. вонь ’вунь’, З нар. сл.); параўн. унь ’вунь’ як пераходны этап ад палес. онь да вунь. У сваю чаргу палес. онь з указ. часціцы о (літаратурнае во) і дэйктычнай часціцы -нь; параўн. іншую форму для ўказання на блізкі прадмет вось (ось < о + сь).

Ву́ньдзека ’вунь там’ (Касп., Жд., 1) ву́ньдзіка (докш., Янк. Мат.), ву́ньдзяка (Сцяшк.) з вунь (гл.) + дзе + ка (т. зв. «пусты» суфікс, характэрны для прыслоўяў; параўн. размоўныя формы ту́така, та́мака, сённека і інш., Шуба, Прыслоўе, 62), аналагічна да серб.-харв. о̀нђека ’тс’.

Вунянё ’вунь’ (Жд., 1), ву́нянё, у́нянё ’тс’ (капыл., Жыв. сл.). Больш празрыстую структуру дэманстрыруе палес. онёнё ’тс’, утворанае шляхам падваення ўказальнага прыслоўя онь (вонь) і ўказальнай часціцы о ў канцы; адпаведна вунянё з онёнё шляхам лабіялізацыі пачатковага о і пераходу другога галоснага ў я ў першым складзе перад націскам.