Ватры́на ’астаткі зерня пасля абмалоту разам з астаткамі калосся’ (КЭС). Параўн. во́трына ’мякіна, палова’ (Бяльк.). Рус. дыял. во́три́на, во́тра, во́тря ’тс’. З *otьra, *otьrja да *ter‑ ’церці’ (Міклашыч, 353; Далабко, ZfslPh, 3, 130; Фасмер, 1, 358).
Ватэрпа́с ’ватэрпас’ (БРС). Рус. ватерпа́с, укр. ватерпа́с. У рус. мове з Пятроўскай эпохі. Запазычанне з гал. waterpas (Смірноў, Западн., 71; Мацэнаўэр, Cizí sl., 365; Фасмер, 1, 278; Шанскі, 1, В, 24–25). У бел. і ўкр. мовах запазычанне з рус.
Ватэрпо́ла ’ватэрпола’. Запазычанне з рус. ватерпо́ло ’тс’ < англ. water‑polo ’тс’. Падрабязна гл. Шанскі, 1, В, 25.
Ватэ́тта ’вось тут’ (КЭС). Дакладна адпавядае рус. дыял. воте́тта, вотэ́тта ’тс’ (СРНГ). Складанае слова: вот ’вось’ + эт‑то.