Ага́ч ’дровы’ (Касп.) да цюрк.aɣač. Цікава звярнуць увагу на арэал гэтага слова, якое, як здаецца, на іншай беларускай, рускай і ўкраінскай тэрыторыях не сустракаецца. Магчыма, літоўска-татарскага паходжання (Супрун, ТЛЭ, 43–44).
Ага́шнік ’матуз ці вяроўка, якая ўшываецца ў штаны замест гузікаў’ (Інстр. I, Бяльк.). Гл. гашнік.