Ро́ўба ’дзяўчынка-плакса’ (кіраў., Нар. сл.; мазыр., Мат. Гом.). Да раўці́ (гл.). Суфікс -ба ў беларускіх гаворках у адрозненне ад іншых славянскіх і балтыйскіх моў, дзе ён утварае адцягненыя назоўнікі, тут утварае асабовыя назоўнікі агульнага роду, абазначаючы асоб паводле ўласцівага ім дзеяння (Слаўскі, SP, 1, 61–62; Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 230–233; Сцяцко, Афікс. наз., 33).
Ро́ўґала, ро́ўґало, раўга́ч ’плакса’ (Сцяц.), ро́ўгаць ’моцна плакаць’ (смарг., Сл. ПЗБ), якое Грынавяцкене супастаўляе з літ. raudóti ’тс’ (там жа, 4, 306). Можна згадзіцца з такім меркаваннем, дапускаючы мену літ. ‑d‑ > бел. ‑ґ‑ пад уздзеяннем раґі ’пацёкі на вокнах’. Лаўчутэ (Балтизмы, 129) у якасці балтыйскага адпаведніка падае літ. raudãlius ’плакса’, тлумачачы мену ‑d‑ > ‑g‑ у балт. мовах як заканамерную.
Роўка ’доўгае тонкае бервяно, абодва канцы якога ўкладваюцца ў рашэціну (азярод)’ (Некр.), ’жэрдка ў азяродзе’ (Янк. 2), ’жэрдка (праз раку, на пераходзе)’ (Сцяшк. Сл.), ’роўная жэрдка’ (Мат. Гом.). З рэль, рэлі (гл.). Утвораны як, напрыклад, рус. щель — щёлка, з менай ‑ў‑ < ‑л‑. Найбольш верагодна, што з прасл. *rьdlь, роднаснага літ. ar̃das ’шост’, ar̃dai ’каласнікі’ (гл. Фасмер, 3, 466). Параўн. бел. арэлі (гл.), арэльскія гвазды ’тэблі, якімі змацоўваліся плыты’ (Чэрн.).
Роўнава́га ’стан спакою’, ’устойлівасць’ (Байк. і Некр.; Бяльк.). З польск. równowaga ’тс’, якое з’яўляецца калькай з ням. Gleichgewicht ’тс’, а апошняе паводле лац. aequilibrium (Санфельд, Зб. Томсэну, 170; Фасмер, 3, 428).
Роўнадзе́ньне ’раўнадзенства’ (Байк. і Некр.) — неалагізм, утвораны накшталт польск. równonoc ’тс’, а суфікс з канчаткам — калька з адпаведнага рус. ‑ствие.
Роўнале́жнабочнік ’паралелепіпед’ (Байк. і Некр.) — з польск. równoległobok ’паралелаграм’ і суф. *‑ьnikъ.
Роўнале́жнік ’паралель’ (Байк. і Некр.). З польск. równoleżnik ’тс’. Ад яго — роўнале́жны ’паралельны’ (бо польск. równoległy — з іншым суфіксам) і роўнале́жнасць ’паралельнасць’ (параўн. польск. równoległość ’тс’).
Роўнасечная ’бісектрыса’ (Байк. і Некр.) — паўкалька з польск. dwusieczna ’тс’.
Ро́ўнік ’экватар’ (Байк. і Некр.) — з польск. równik ’тс’.
Ро́ўніца ’равеснік, раўня’ (ТСБМ; маладз., Янк. Мат.; ушац., Нар. лекс.), ’злёгку скручаная пасма валакна, з якой вырабляецца пража’ (ТСБМ), ’плоскасць, роўнасць, пласкаватасць’ (Байк. і Некр.), ро́ўніца/ру́ніца ’раўніна’ (дзятл., Жыв. сл.). Рус. алан., смал., варон. ро́вница ’аднагодак’. Бел.-рус. ізалекса. Да роўны (гл.).