Вальтме́тр (КТС). Праз рус. вольтметр (Крукоўскі, Уплыў, 88) з франц. voltamètre (Шанскі, 1, В, 156).
Вальтыжы́раваць ’выконваць гімнастычныя практыкаванні ў час язды верхам на кані’ (КТС). З рус. вольтижировать (Крукоўскі, Уплыў, 80) да ням. voltigieren ’тс’ < франц. voltigeur ’салдат лёгкай пяхоты’ (Шанскі, 1, В, 156).
Ва́льтэр ’пісталет’ (КЭС). З ням. Walter ’марка зброі’.
Вальтэр’я́нец ’вальнадумец’ (КТС). Праз рус. вольтерьянец з франц. voltairien (Шанскі, 1, В, 156; Рудніцкі, 1, 474).
Вальтэр’я́нства ’вальнадумства’ (КЭС). З рус. вольтерьянство (Крукоўскі, Уплыў, 80).
Вальфра́м ’рэдкі метал’ (КТС). Праз рус. вольфрам (Крукоўскі, Уплыў, 89) з ням. Wolfram (Шанскі, 1, В, 156; Рудніцкі, 1, 474).
Вальха́ ’вольха, алешына’ (Касп.). Гл. вольха.
Вальцава́ць (БРС), вальцаваць (жалеза) (КТС), вальцы (БРС, Інстр. III). Да ням. walzen ’вальцаваць, пракатваць’, перааформленага на славянскай глебе з дапамогай суфікса ‑ава. Магчыма, праз польскае пасрэдніцтва (польск. walcować). Параўн. Шанскі, 1, В, 14–15.
Вальцо́ўка ’гатунак мукі’ (КЭС); ’шатроўка’ (Мат. Гом.). Да вальцаваць.
Ва́льцы ’прыстасаванне для вальцавання’. Да вальцаваць (гл.).