Вайлу́н ’цяльпук, маруда’ (КЭС). Да валіць; параўн. рус. валинь, валень, увалень ’няўклюда’, укр. вайло, вайлюка, валют, валяка ’лены чалавек, лежабока, гультай’, вайлуватий ’няспрытны, непаваротлівы’. Магчыма, таксама збліжэнне з валун ’вялікі камень’. Кароткае і — устаўны гук; параўн. бел. дыял. вайзелін, вайстрак ’лязо’ < востры.
Вайна́ (БРС, КЭС). Рус. война, укр. війна, польск. wojna, в.-луж. wojna, н.-луж. wojna, чэш. vojna, славац. vojna, балг. война́, макед. војна, серб.-харв. во̑јна, славен. vȏjna. Прасл. *vojьna < *voj‑, якое мае і.-е. паралелі: літ. výti ’паляваць; праследаваць’, ст.-інд. vēti ’праследуе, гоніць’, лац. venāri ’паляваць, гнацца’, ст.-в.-ням. weida ’паляванне’, ст.-англ. wæan ’тс’, грэч. ἵεμαι ’патрабую, жадаю’ (Праабражэнскі, 1, 91; Фасмер, 1, 334–335; Шанскі, 1, В, 143; Рудніцкі, 1, 463; БЕР, 1, 173; Махэк₂, 696).
Вайстра́к ’лязо сякеры’ (КСП, Касп.). Да востры.
Вайстры́ць ’тачыць’ (Гарэц.). Гл. вастрыць.
Вайсяліц́ь ’гаварыць абы-што’ (Шат.). Магчыма, да *вай‑цяліць < вайцяць (гл.).
Вайтава́ць 1. Гл. вайдаваць.
Вайтава́ць 2 ’працаваць’ (Мат. Гом.). Гэты дзеяслоў падае Насовіч са значэннямі ’выконваць абавязкі войта’ і ’шумець, бушаваць’. Магчыма, вайтаваць да войт (Кюнэ, Poln., 115). Параўн. вайдаваць.
Вайто́ўна ’дачка войта’ (Гарэц.). Рус. смал. войтовна. Да войт.
Вайто́ўства ’пасада войта’ (Нас.). Да вайтоўскі ’ўласцівы войту’ (Нас.) < войт.