Паста́ўка ’падол, ніжняя частка жаночай кашулі, якая шыецца з грубага палатна’ (Бяльк.). Да по́стаўка (гл.).
Пастаўля́цца ’ганарыцца, заносіцца’ (Янк. 3.). Да па‑ста́віцца ’запрацівіцца’ < ста́віць сябе (гл.). Не выключаны ўплыў польск. postawić się ’тс’, ’паказаць сябе’, ’вызначыцца’.
Пастаўля́ць (чэрв.) ’пабудаваць’, шальч. ’направіць, адрамантаваць’ (Сл. ПЗБ). Да паста́віць < прасл. staviti ’будаваць’, параўн. ст.-руск. поставлениѥ, ст.-польск. stawienie, чэш. stavení ’будынак’.
Пастаўні́к ’загародка для жывёлы ў полі’ (зах., паўн.-зах., маг., ДАБМ, к. 232; Сцяшк.; стаўбц., Прышч. дыс.; паст., Сл. ПЗБ). Да паставіць (жывёлу, скаціну) у загарадзе < ста́віць (гл.). Аб суфіксе ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 55. Значэнне ’паша’ (бяроз., Сл. Брэс.) — вынік пераносу значэння па сумежнасці.
◎ *Пастаўня́, пастовня ’сенажаць’ (Нікан ). Да паства ’паша’, пасвіць (гл.).
Паста́цыя, паста́ція ’постаць’ (Нас.). Аргатычна-бурсацкае слова, утворанае паводле лацінскага узору, параўн. рус. старуше́нция ’старая жанчына’, палес. драг. страмо́цыя ’сорам’.
Паста́ць ’узнікнуць, утварыцца’, ’стаць у нейкім парадку’ (ТСБМ), поста́ць ’размясціцца’, ’зрабіцца’ (ТС). Укр. поста́ти, постава́ти ’узнікаць, з’яўляцца’. Серб.-харв. по̀стајати ’станавіцца’, ’узнікаць, стварацца’. Да стаць (гл.). Прэфікс па‑ азначае паніжальную (інхаатыўную) дзею (як і літ. pa‑, параўн. pakvìpti ’запахнуць’, pamìlti ’палюбіць’).
Паста́ць 2 ’лік, твар на іканастасе’ (Нас.). Праз ц.-слав. ѷпостась ’твар, сутнасць’ (XI ст.) са ст.-грэч. ὑπόστασις ’стойкасць, мужнасць, непахіснасць’ (Фасмер, Этюды, 69; Фасмер, 3, 137) — уласна такімі выглядалі твары святых на іконах.
◎ Пастаця́нка, пастацяначка ’жняя’ (Нас., Касп.). Да постаць (гл.). Сюды ж пастаянна ’жняя, якая ідзе’наперадзе’ (гродз., Сцяшк. Сл.).
◎ Пастая́лачка, пастаялка, лун. постоялка, карм. пастаяўка ’абрызглае малако’ (Сержп., Отчёт; паўн.-усх., КЭС; лун., в.-дзв., Шатал.), ’салодкае малако’ (Мядзв., Касп., Вешт., Мат. Маг., Мат. Гом., Сл. Брэс., Бяльк.; смарг., Сл. ПЗБ), ’прэснае малако’ (Грыг., Нас., Шн. 3; паўн.-усх., Мане.), ’вяршкі, смятана’ (докш., Янк. Мат.; ветк., Мат. Гом.; Сл. ПЗБ), іўеў. пастаялка ’свежая смятана’ (Сцяшк. Сл.). Да пастаяць (гл.). Аб суфіксе ‑ал‑ка гл. Сцяцко, Афіс, наз., 51–52.
Пастая́лец ’кватарант’ (ТСБМ, Грыг), пастая́нец ’тс’ (Нас.). З рус. постоя́лец ’тс’. Форма пастая́нец утворана, як кватара́нец (гл.).