Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пура́ць ’кідаць’ (ветк., Мат. Гом.). Гл. пурну́ць, шпурнуць.

Пурга́ ’завіруха, мяцеліца’ (ТСБМ; ЛА, 1; Бяльк.; ТС). З рус. пурга́ ’тс’, што выводзяць з карэл. purgo ’тс’, фін. purku ’тс’, параўн. ханты purke ’дым’ (Фасмер, 3, 408), фін. purkaa ’выліваць; разбіраць; распускаць (напр., косы)’ і пад. (Чарных, 2, 84). Далейшыя збліжэнні гл. Анікін, 458 (з уральск. purkl ’мяцеліца’, ст.-цюрк. bor ’бура’ і пад.).

Пу́ргаць ’сёрбаць, есці’ (Бяльк., Юрч.). Гукапераймальнае, “глухі” варыянт — пуркаць ’тс’ (гл.), гл. таксама Гарачава, Этимология–1985, 69: да прасл. *pьrgati са значэннем хуткага py-ху, параўн. каш. purgac ’хутка ехаць’, сюды ж серб.-харв. prgav ’шустры, нецярплівы’, балг. пьргав ’хуткі, лоўкі’ і інш.

Пурзго́ліцца ’боўтацца ў місцы з ежай’ (мядз., Нар. словатв.), пурзоліцца экспр. ’неахвотна есці; пэцкацца’; перан. ’дурэць’ (мядз., брасл., паст., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. пу́ргаць ’сёрбаць’, рус. смал. пу́рзацца ’марудна і неакуратна есці’, пурзоніцца ’тс’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ) лічыць запазычаным з літ. purzlóti, burzlóti ’тс’, што цяжка давесці.

Пу́рзнуць ’пырснуць, моцна паліцца’ (ТС). “Звонкі” варыянт гукапераймальнага пырснуць, гл. (у < ы пасля губнога).

Пу́ркаць ’пырскаць’ (лід., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. “звонкі” варыянт пу́ргаць (гл.); сюды ж іранічнае пурка‑ вэтка ’матацыкл’ (лун., Сл. Брэс.); не выключана сувязь з літ. purkšti ’пырскаць; фыркаць’, якое, улічваючы лінгвагеаграфію, магло быць крыніцай запазычання. Аднак параўн. прасл. *рьгка(і, якое Трубачоў (Зб. памяці Талстога, 1, 312) ставіць у адзін рад з аднакарэннымі, як правіла пашыранымі, дзеяслоўнымі асновамі *рык‑, *рыІ-, *pьrsk‑ ’пырскаць’.

Пурля́ць экспр. ’кідаць’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. purlióti ’ірваць, дзерці’, што малаверагодна па семантычных прычынах. Параўн. шпурляць ’кідаць’ (гл.), а таксама пурну́і(ь/шпурну́ць ’кінуць’. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнага (“гукаімітатыўнага”) паходжання; да словаўтварэння параўн. пу́ргаць ’сёрбаць’ і балг. хеьргам/хвьрлям ’кідаць’. Параўн. і папярэдняе слова.

Пурну́ць ’шпурнуць, кінуць’ (слонім., Нар. словатв.; ТС): пурні мне праз плот яблака (встк., Мат. Гом.). Відаць, гукапераймальнае, параўн. рус. дыял. пу́рыць ’мачыцца; ліць струменем’, пу́рить ’кідаць’, укр. пурну́ти ’даць нырца’ і пад. Гл. пу́рыць.

Пу́рны ’пульхны; пышны (пра хлеб)’ (ТС), ’порысты, падышоўшы (пра хлеб)’ (стол., Жыв. НС). Відаць, утворана на базе прасл. *puriti sę ’падымацца, уздымацца’, параўн. чэш. Mūp.purit sa ’надувацца ад злосці’, ст.-чэш. ригпу́, чэш. vzpurny ’ўпарты’, серб.-харв. напу́рити ’раззлаваць’, напу́рити се ’зазлаваць, надуцца; пасварыцца’, напурен ’надзьмуты, самазадаволены’, якія Белеціч (JO, 49, 120) збліжае з пу́рити ’жарыць, пячы’, што ўзыходзяць да і.-е. риг‑ ’агонь’. Звязана з пу́рыць ’гнаць, выганяць’, (гл.) порай, ’хутка падымацца, расці’ з дадатковым адценнем’станавіцца рыхлым, кволым’, параўн. балг. дыял. пу́рек ’слабое, хілае і анемічнае дзіця’, рус. дыял. пу́рско ’мякка, рыхла’ і пад., генетычна звязаныя з літ. purėti ’станавіцца рыхлым’.

Пу́рпур ’ярка-чырвоны колер, фарба’ (ТСБМ), ст.-бел. пурпура ’тс’; сюды ж пурпуро́вачка (пра дзяўчыну) (карэліц., Марц.). Запазычана з ням. Purpur праз рус. пу́рпур ’тс’, або з лац. purpura, магчыма, праз польск. purpura (параўн. Булыка, Лекс. запазыч., 111), вядомага з XVI ст. (Банькоўскі, 2, 966), што ўзыходзяць да грэч. πορφύρα ’фарба з соку мідыі; тканіна, афарбаваная гэтым сокам’, што ў сваю чаргу паходзіць з невядомай палеабалканскай мовы.