Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кульга́ць ’ісці, нясмела прыступаючы на адну нагу’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Бяльк., Мядзв., Гарэц., Грыг., ТС, Касп.). Укр. кульгати, рус. кульгать ’тс’, польск. kulhać, чэш. kulhati, славац. kuľhať ’тс’. Слаўскі (3, 349) мяркуе аб экспрэсіўнай дзеяслоўнай суфіксацыі на ‑ьg (як у дзёргаць). Тады да kuljati (гл. куляць1).

Кульдзю́м ’кааператыў’ (Мат. Гом.). Няясна.

Кульду́к ’абцас’ (Мат. Маг.). Запазычанне з літ. kuldiikas ’драўляны абутак’.

Ку́льза ’прышчэп (пра дрэва)’ (КЭС, лаг.). Верагодны балтызм. Параўн. літ. kiilza ’чалавек з кароткай нагой’.

Ку́лька1 ’ручка на кассі ў выглядзе абагнутага лучка’ (Сцяшк., З нар. сл., Нар. лекс., Жыв. сл., Тарн. Studia, Дразд., Арх. Бяльк., Янк. II, Бір., Выг.). Да куляцьі.

Ку́лька2 ’клёцка’ (Яўс.). Да кулях (гл.).

Ку́лькаць ’спаць, засынаць’ (Сцяшк. Сл.). Да куляцьх. Першаснае значэнне ку́лькаць ’валіцца’.

Ку́льман ’світка’ (Мат. Гом.). Да кулёк (гл.) і куль2 (гл.). Параўн. сінанімічнае латуха (гл.). «Калісь ткалі кульманы з башлыкамі» (Мат. Гом., 4, 266). Магчыма, наяўнасць башлыка робіць матываванай сувязь з куль2. Лексема кульман утворана па аналогіі з іншымі назвамі суконнай світкі цюрк. паходжання: сукман (сукмень) (гл.), чекман (чекмень) (гл.). Перанос націску на корань другаснага паходжання па аналогіі з імёнамі германскага паходжання.

Кульманы́ ’салодкія стравы, бліны, клёцкі’ (Нас., Бяльк., Сцяшк. Сл.). Магчыма, утворана пры дапамозе экспрэсіўнай суфіксацыі на ‑май (параўн. дурман, кусман) (Сцяцко, Афікс. наз., 54). Тады роднаснае з кулага (гл.) і кулеш (гл.).

Кульме́нь ’сярэдняя частка брадніка, дзе затрымліваецца рыба, куль’ (Нар. сл., Яп ). Гл. куль2.

Культ ’рэлігійнае служэнне бажаству’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову. У рускай мове з XIX ст. Крыніца запазычання французская або нямецкая мова. Параўн. адпаведна culte, Kult (Шанскі, 2, 8, 440).