Куль 1 ’тоўсты сноп няцёртай саломы’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Янк. Мат., Выг., Бір., Гарэц., Маш., Мат. АС, ТС, Касп., Ян.). Укр. куль, рус. куль, польск. kul ’тс’. Запазычанне з балтыйскіх дыялектаў. Параўн. літ. kūlỹs ’сноп саломы’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 14).

Куль 2 ’рагожны мяшок’ (ТСБМ, ТС, З нар. сл., Сержп. Грам., Бяльк.), ’задняя частка рыбалоўнай снасці з вузкім праходам’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. куль 1.

Куль 3 ’тоўсты чалавек’ (Мат. Маг.). Гл. куль 2.

Куль 4 ’пра падзыванне пеўнем курэй’ (Нар. лекс.). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)