Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ляну́ха1 ’страва з бульбы і свежай капусты, забеленая малаком’ (полац., ушац., Нар. сл., Нар. лекс., Касп.; паст., рас., пух., Сл. ПЗБ; брасл., Бел. хр. дыял.). Да ляны́ (гл.).

Ляну́ха2 ’прыступка каля ляжанкі печы’ (ушац., Нар. сл.; Касп.), лянушка ’пяколак (з боку печы)’ (рас., Шатал.; Касп.). Да ляны́ (гл.).

Ля́нуць ’паглядзець’ (Сцяшк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ; віц., Нік. Очерки, 2). Да глядзе́ць (гл.). Аб знікненні г перад л гл. Карскі, 1, 371.

Ляну́цька ’гультай’ (Др.-Падб., Гарэц.). Да ляны́ (гл.). Аб суфіксе ‑ут‑ (+ ‑ька) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 129.

Ляну́шка, лянушкі ’ландыш майскі, Convallaria majalis’ (гродз., Кіс.). Запазычана з польск. мовы, параўн. ст.-польск. lanuszka (XVI ст.), lanoszka (XV ст.) ’тс’ (аб ім гл. Слаўскі, 4, 47).

Лянце́й ’танец — яго танцуюць ланцужком’ (нараўл., Мат. Гом.), ляньця́й ’від танца другой палавіны XIX ст.’ (беш., Касп.). Рус. лансье, алан. ланце, польск. lansjer. Запазычаны з франц. lansier ’кадрыля’ (Фасмер, 2, 552), ’від кантрданса’ (Слаўскі, 4, 49).

Лянцёха (неадабр.) ’няўмелая, нязграбная, гультаяватая жанчына’ (Юрч. Фраз. 1). Відавочна, ад лянця́й (гл.).

*Лянцы́дры, лынцы́дра ’цуглі’ (малар., Нар. словатв.). З вінцыдло ’тс’ (такая форма бытуе ў драг. гаворках), якое, відаць, з польск.więzidło (< прасл. vęzidlo).

Лянцэты ’упрыгожанні’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем ланцу́г і бранзале́ты (ці брасле́ты).

Лянця́й, лінця́іна ’гультай’ (Нас., міёр., Нар. словатв.). Рус.-бел. ізалекса, утвораная ад лень1 (гл.) пры дапамозе суфікса ‑тай (Сабалеўскі, РФВ, 64, 140; 66, 398), як гультай.

Ляны́, ля́ный, ле́ны, лены́ ’лянівы’ (ТСБМ, Нас., Мікуц., Гарэц., Янк. 1, Шат., Касп., Пятк., Маш., КЭС, лаг., ТС; Сл. ПЗБ), слуц. ле́ны дуб ’адзінокі дуб на лузе, у полі’ (БНТ, Лег. і пад.); зах.-рус. ленный, ленной ’гультаяваты’, ст.-рус. лѣный ’павольны’, ’гультаяваты’, польск. leny, в.-луж. lěni, lěny, lijeni ’тс’, чэш. líný ’слабы, самлелы’, ст.-чэш. léni, léný, славен. lẹ̑n, серб.-харв. lȉjen, чак. ле́нӣ, усх.-серб. ле̂њ, ст.-слав. лѣнъ. Прасл. lěnъ ’гультаяваты, павольны, марудны’ (Слаўскі, 4, 157–159). Да і.-е. lē‑ (Шустар-Шэўц, 826). Генетычна яму адпавядаюць: літ. lė́nas ’спакойны, ціхі’, ’слабы’, лат. lḕns ’тс’, літ. lė̃tas ’павольны, ціхі’, lėtùs ’тс’, лац. lēnis ’мяккі, пяшчотны’ (Фасмер, 2, 482–483). Аткупшчыкоў (Из истории, 246) звязвае гэту лексему з коранем leg‑/log‑ > *leg‑s‑nis > лѣнь (пры ізасемантычным радзе ’ляжаць’ — ’гультай’: leg‑e‑nis > лежень), параўн. таксама паралельнае развіццё раду вытворных асновы лѣн — у рускіх гаворках са значэннем ’ляжаць’, напр. лѣнуха, лѣнивка ’лава ля печы’. Сюды ж лень‑дуб ’від дуба, які позна распускаецца’ (ТС), ляні́вы (ст.-бел. ленивый, лѣнивый) ’непрацалюбівы, марудны ў працы, у рухах, вялы’, ляні́цца, лыны́тысь ’ленавацца’ (КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ, ТСБМ, Яруш.; Панюціч, 101). Гл. таксама лень1, лень2, ляна́.

Ля́ны2 ’ільняны’ (Сцяшк., маладз. Жыв. сл.). Ля́ны выхад ’рабочы дзень на ўборцы льну’ (карэліц., Сл. ПЗБ). Да лён, ільняны (гл.).