Ляну́шка, лянушкі ’ландыш майскі, Convallaria majalis’ (гродз., Кіс.). Запазычана з польск. мовы, параўн. ст.-польск. lanuszka (XVI ст.), lanoszka (XV ст.) ’тс’ (аб ім гл. Слаўскі, 4, 47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)