Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Паша́на ’павага’ (ТСБМ, Гарэц.), пашанаванне (у выразе: мець у пашанаванні) ’шанаваць’ (Нас.), дзярж. пашанота ’пашана, дагляд’ (Нар. сл.), пашанотны ’шаноўны, прыстойны’ (Нар. сл.). Да шанава́ць (гл.), якое з польск. szanować < ст.-польск. szonować < ням. schonen ’прыгожа з кім-н. абыходзіцца’ < schön ’прыгожа’ (Брукнер, 540).

Пашано́тка ’плётка’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Відаць, з паша‑ мотка, якое з польск. (po‑)szamotać się ’трымцець, біцца, пляскацца’. Канчатак, як у плётка.

Пашанцэвік ’баравік, Boletus edulis’ (Сцяшк., Інстр. II), пашанцэйкі ’апенькі, Armiilariella mellea’ (Сцяшк.). Да шанаваць, шанціць, пашанціць (Нас.; карэліц., Сл. ПЗБ), якія з польск. poszańcować, poszansować ’пашанцаваць’сягалза ’шанц’ < ням. Schanze (с.-ням. schanze, schantz) > франц. chance ’тс’ (Брукнер, 540).

Паша́рак ’рад, парадак’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да шар ’рад’ (гл.). Утворана паводле мадэлі парадак.

◎ *Пашаро́шыцца, бяроз. пошорошыцца ’зрабіцца шурпатым (пра цела)’ (Шатал.). Да па‑ і шарош, шэраш, шэрхнуць (гл.) < прасл. Sbrx‑Jsorx‑, sъrs‑ (Махэк₂, 572; Фасмер, 4, 431–432).

Паша́рпаць вільн. ’паскубсці (пер’е)’, ваўк., швянч. ’падраць’, шчуч. ’пакусаць’ (Сл. ПЗБ). З польск. poszarpać ’раздзіраць адно за адным’, ’рваць’, ’тармашыць’ (Мацкевіч, там жа, 3, 474).

Пашару́нак у выразе: у адном пашарунку — пра гаспадарчыя будынкі, якія ў адзін рад стаяць разам з хатай, пад адной страхой’ (слонім., Шн. 3). Утворана пры дапамозе суфікса ‑унак ад + паширыць ’паставіць у рад’ < ням. Schar ’рад’ (Мацэнаўэр, Cizí sl.,). Параўн. лоеў. шар ’бок вуліцы’ (Ян.).

Па́шары ’кармы’ (шальч., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. pašaras ’корм для скаціны’, pašarai ’кармы’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 474).

Пашасну́ць ’пахістаць’ (Нас.). Да па‑ і шастаць ’хістаць, калыхаць’, якое (як і ўкр. шастати, рус. шистать ’веяць зерне’, польск. szastać ’рухацца з шумам’), паводле Праабражэнскага, (Труды ИРЯ, 1, 90) з’яўляецца гукаперайманнем.

Пашаты́рыць ’пацерці, памыць’ (Ян.). Да па‑ і шатьірыць, якое, відаць, утварылася ў выніку кантамінацыі лексем шараваць і церці (гл.). Галосны ‑ы‑ прыдае экспрэсіўнасць, як бел. ударыць Адарыць’.