◎ По́прык ’невялікі, малы’ (карэліц., Сл. ПЗБ), поўпрык ’малое дзіця’ (Скарбы), ’надуты, упарты хлопец, непаседа’ (Некр.). Няясна. Калі за зыходную прыняць форму поўпрык, то з улікам лінгвагеаграфіі слова можна параўнаць з паўпурык, паўпурак ’мера вагі’ (ЭСБМ, 8, 227), што звязана з літуанізмам пур (гл.); тады поўпрык > попрык ’той, хто мала важыць’. Аднак пры гэтым нельга, відаць, разглядаць асобна ад поўпрыца ’пупышка’ (гл.), што дазваляе звязваць названыя словы з назвай дэталі ў жорнах або млыне, параўн. ст.-бел. полприца < польск. paprzyca ’частка ў млыне, жорнах’ (з XVI ст.) (Булыка, Запазыч., 236). Гл. паўпрыца. Дадатковым аргументам можа быць падабенства семантыкі ў літ. pumpurė ’паўпрыца’ і pumpuras ’пупышка’, а таксама выраі як поўпрык перакідаецца (Цых.), што перадае характэрныя рухі дэталі, параўн. балг. прьприца, пьрплица. пъпрыщи чэш. papřice, серб. прприца, папрыцы, сярод значэнняў якіх і ’юда, вяртушка’ ці ’вяртун, непаседа, бутуз, карапуз: той, што паўсюль лезе, круціцца’, што выводзяцца з гукапераймання (Брукнер, 394; БЕР, 6, 825). Тады поўпрык, попрык — утварэнне м. р. ад першаснага слова ж. р.
◎ По́прыскі мн. л. ’трэскі’ (ТС). Вытворнае ад прыспаць, пырскаць (гл.), параўн. попырскі ’пырскі’ (навагр., Нар. словатв.), а таксама рус. дыял. пдпрыскы ’адросткі на расліне, дрэве, парасткі’. отпрыски ’парасткі, нашчадкі’, аналагічна да побеги ’адросткі, парасткі’. Цікавае ў семантычным плане (’трэск’ і ’трэскі’) параўнанне са славен. praskali ’трашчаць, рыпець’.
◎ По́прыч ’асобна, паасобку’ (Нас., Байк. і Некр.), попрыж ’тс’ (ТС), параўн. укр. попріч ’насуперак’. Відавочна, звязана з апрыч ’асобна’ (Нас.), апрычны ’асобна, паасобку’ (Нас.), што разглядаюцца як вынік кантамінацыі з апрача (гл.). Украінскае слова выводзяць з прыназоўнікаў попри ’пры, насуперак, паўз’ і пріч ’акрамя’ (ЕСУМ, 4, 519). З улікам формы попрыж можна дапусціць сувязь з прыгаць, прылсыць ’скакаць’ (гл.), параўн. попрыг ’асобна, паасобку’ (Нас.), прыіскі ’скакуны’, тады семантычна ідэнтычнае слову адскок ’адыход, аддзяленне’ (гл. адсека).
◎ По́пур ’крывасмок’ (Шн. 2), рус. смал. попуря ’мярцвяк, які з’яўляецца да жывых і мучыць іх’ (Шн. 2). Няясна. Фанетыка не дазваляе звязаць з вупыр, ву́пар ’тс’ (гл.).
◎ По́пуска ’вяроўка (у рыбалоўнай сетцы)’ (хойн., Мат. Гом.), попусок ’вяроўка ў невадзе’, ’вяроўка, за якую трымаюць і цягнуць сетку ў вадзе’ (ТС; жытк., Нар. словатв.), параўн. польск. papusi, papusta ’шнур у сетцы, што выкарыстоўваецца ў час лоўлі рыбы’. Імаверна, ад папусціць ’паслабіць’ ці ’дазволіць’, параўн. укр. попускати ’паслабіць’ і ’дазваляць’, рус. попускать ’дазваляць’, славац. popustiť ’паслабіць’ і пад.
◎ По́пуха ’нізка лістоў тытуню’ (ТС). Гл. папуша.
◎ По́пушкі ’пупышкі (люб., Сл. ПЗБ). Гл. папула.
По́пыт ’патрабаванне на рабочую сілу, тавар, патрэба’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), укр. по́пит ’запатрабаванне (тавару, асобы), патрэба; папулярнасць’, польск. popyt ’запатрабаванне (тавару, асобы), патрэба, папулярнасць’. Насуперак Банькоўскаму (2, 702), які лічыць польск. popyt калькай ням. Nachfrage ’тс’, можа разглядацца як самастойнае славянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- і семантыкай выніковасці дзеяння ад пытацца (гл.), як і шэраг падобных утварэнняў, параўн. пабо́р, пада́так, паку́пка, рус. побо́р, поку́пка, по́дать, польск. pobór, podatek, ст.-польск. pokup, popłat, podaz, чэш. poptávka, славац. poplatok ’плата, збор’, славен. poprašanje ’запрос, пытанне, апытванне’, poplača ’заробак’, popúst ’зніжка’, якім адпавядаюць рознапрыставачныя, у тым ліку беспрыставачныя формы з ням. мовы: Kauf ’пакупка’, Lohn ’заробак’, Befrage ’запрос’, Unterlass ’зніжка’ і інш. У першасным значэнні попыт, імаверна, азначала ’запытанне, распытванне пра належнасць тавару’.
◎ Пор ’галоўка цыбулі’ (Сцяшк. Сл.), пора: пайшла ў гарод па сапёру і пору (Наша Ніва, 2002, 20 верас.). Звычайна абазначае ’цыбуля-парэй, Allium porrum L.’, параўн. польск. рог. чэш., славац. pór, што з лац. porrum iporrits ’тс’.⇉,
По́ра ’маленькая адтуліна на скуры, сітавіна, кіпра’ (РБС). Запазычана ў славянскія мовы, у тым ліку іншыя еўрапейскія з лац. porus < грэч. πόρος ’шлях праз нешта, праход’ (Махэк₁, 384), магчыма, праз ням. Pore ’маленькая адтуліна на скуры’ (Сной, 472), рус. по́ра, польск. pora, чэш. pór, славен. pora ’тс’, літ. porà ’тс’. У беларускай, імаверна, праз рускую, дзе праз нямецкую (з XVIII ст.) (Фасмер, 3, 328; Цыганенка, 318). Роднаснае лац. porta ’вароты’, portus ’порт, гавань’ (Цыганенка, 318).