Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пры́язнь ’сяброўства; сяброўская прыхільнасць’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. БП), ст.-бел. приязнь ’тс’ (Альтбаўэр); сюды ж прыя́знасць ’уласціваць прыязнага; сяброўскія, добразычлівыя адносіны’ (ТСБМ), прыя́зны ’прасякнуты сяброўскімі адносінамі, дружалюбнасцю, даверам; добразычлівы, спагадлівы; які выказвае дружалюбнасць, добразычлівасць, прыязнасць’ (ТСБМ; бабр., маг., Шн. 2; Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.), прыя́зніцца ’моцна сябраваць’ (Нас.), прыя́злівасць ’сяброўская прыхільнасць’, прыя́злівы ’які выказвае прыязнасць’, прыя́зліва ’па-сяброўску’ (Нас.), ’прыязна, прыхільна’ (Бяльк.). Рус., укр. при́язнь ’тс’, польск. przyjaźń ’сяброўства’, н.-луж. pśijazń ’ласкавасць, міласць’, в.-луж. přijazny ’міласцівы, добразычлівы’, чэш. přízeń ’добразычлівасць; роднасць’, славац. priazeń ’прыязнасць, добразычлівасць’, славен. prijázen ’мілы, ветлівы’. Прасл. *prijaznь ’добразычлівасць, ветлівасць’, *prijaznъ ’добразычлівы, ветлівы’, утвораны ад *prijati (гл. прыяць) з суф. ‑znь (гл. Слаўскі, SP, 1, 119); гл. яшчэ Фасмер, 3, 369; Махэк₂, 495; Голуб-Копечны, 302; Брукнер, 445; Банькоўскі, 2, 935; Сной₂, 575). Прыя́знасць і прыя́злівы ў беларускай могуць быць запазычаннямі з польск. przyjazność і przyjazliwy; паводле Булахава (Развіццё, 12), апошняе слова — калька з рускай, што цяжка давесці.

Прыя́ліцца ’чапляцца, прыдзірацца’ (Нас.). Гл. яліцца.

Прыя́тны, прия́тный ’прыемны’; ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (віл., Сл. ПЗБ; міёр., добр., ЛА, 3), прыя́тліву ’прыязны’ (ТС). З рус. прия́тный ’тс’, якое з ц.-слав. приѩтьнъ ’прыемны’, што ад *prijęti (гл. прыня́ць, няць), параўн. ст.-бел. приятый ’варты прыняцця’, прияти ’ўзяць, набыць, прыняць’ (Ст.-бел. лексікон).

Прыя́цель, пры́яцель ’блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся добрыя, прыязныя адносіны’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк.; ваўк., ганц., Сл. ПЗБ; ТС, ЛА, 3), прыя́цяль, прые́цель, прыя́ціл ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 3), прыя́цельства ’таварыскія адносіны; сяброўства’ (Нас., Ласт., ТСБМ), ст.-бел. приятель, приатель, приетель ’тс’ (Сл. Скарыны). Укр. прия́тель, рус. прия́тель, польск. przyjaciel, в.-луж. přećel, н.-луж. pśijaśel, чэш. přítel, славац. priateľ, серб.-харв. при̏јатељ, славен. prijȃlelj, балг. прия́тел ’прыяцель’, макед. пријател ’тс’. Прасл. *prijatelь ’прыяцель, добразычлівец, сваяк, родны’, дэрыват ад *prijati (гл. прыяць) з суфіксам nomina agentis ‑telʼь (Слаўскі, SP, 1, 52; Махэк₂, 494). Праславянскае слова роднаснае ст.-в.-ням. fruidil, с.-в.-ням. vriedel ’любімы; жаніх, муж’, ням. Freund ’прыяцель’, ст.-ісл. friill ’каханы, палюбоўнік’. Гл. Траўтман, 231; Брукнер, 445; БЕР, 5, 749; Фасмер, 3, 369; Бязлай, 3, 121; Сной₂, 575; Банькоўскі, 2, 935; ЕСУМ, 4, 586 (прияти). Параўн. прэ́цель (гл.).

Прыя́ць ’спрыяць’ (ТСБМ, Мік., Нас., Бяльк., Мат. Гом., Ян., Мат. Маг.; паст., рагач., Сл. ПЗБ; ТС, ГЧ), ’гадзіць’ (люб., Нар. словатв.), прыя́ті, прыя́ты ’спрыяць; жадаць дабра, прыхільна ставіцца’ (Клім., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), прыя́тэ ’жадаць дабра, добра адносіцца да каго-небудзь’ (Сіг.); сюды ж вытворныя: прыя́т ’прыемнасць’ (Некр.), прыя́нне ’добразычлівасць, спагадлівасць’ (Нас., Яруш., Яўс.). Укр. старое прия́ти ’тс’, рус. прия́ть ’адносіцца прыхільна’, ц.-слав. приѩти, польск. (s)przyjać, в.-луж. přeć, přać, н.-луж. pśaś ’спрыяць, жадаць’, чэш. přáti, příti ’быць схільным, жадаць’, славац. priať ’спрыяць’, серб.-харв. прѝјати ’дасягаць поспеху, удавацца’, славен. príjati ’быць схільным’, балг. прия́я ’рабіць дабро, ставіцца прыхільна’. Прасл. *prijati. Роднасныя ст.-інд. priyas ’дарагі, дастойны’, авест. frya ’дарагі, каханы’, frīnãti ’цаніць, любіць’, гоц. frijôn ’любіць’, ням. freien ’сватаць’, лат. periêks ’радасць’ і інш. Гл. Траўтман, 231; Фасмер, 3, 369–370; Брукнер, 445; Голуб-Копечны, 299; Махэк₂, 490; БЕР, 5, 749; Сной₂, 575; ЕСУМ, 4, 586.

Прэ́гці, прэ́гціса ’вельмі хацець’ (ТС), прэ́гчыся ’моцна, прагна імкнуцца, дамагацца чаго-небудзь’, ’прыкладаць непамерныя намаганні для дасягнення мэты; высільвацца’ (ТСБМ, Сцяшк.), са скуры прэ́гчыся ’старацца як моц-сілы’ (Янк. БФ). Гл. пра́гнуць.

Прэгчы ’смажыць, пячы, прыпякаць’ (ТСБМ, Мік.; талач., Шатал.; ст.-дар., Сл. ПЗБ; бялын., бых., слаўг., ЛА, 4), прэ́хчы, пре́хчы ’тс’ (талач., бярэз., бялын., Сл. ПЗБ; ЛА, 4), прэ́гчы, ’смажыць сала’ (Мат. Гродз.), прэ́гці ’пражыць; пячы сала’, ’смажыць’ (Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), прэгць ’тс’ (Ян.), прэжч, прэч ’прэгчы, пячы, смажыць’ (Пал., Бяльк.), прэ́жыць, спрэ́жыць ’прэгчы (гарох)’ (чэш., чэрв., ЛА, 4); укр. прягти́, рус. пря́гчи. Да пра́жыць (гл.). Пераход а > э пад націскам у выніку “аднаўлення” неарганічнага галоснага, параўн. штаны́штэ́нікі і пад. (гл. Карскі, 1, 104–111).

Прэд (прэш) ’перад’ (астрав., Сл. ПЗБ), ст.-бел. предъ, побач з передъ, передо ’тс’ (Альтбаўэр). З польск. przed ’тс’.

*Прэ́дак, прэдок, прэдко ’продак, пачынальнік роду’ (ТС), продкі ’продкі’ (Ян.), ’продкі, бацькі, дзяды і прадзеды’ (Бяльк.), арэшкі ’продкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Рус. предок, предки ’тс’, укр. предок ’продак’. Запазычанне з ц.-слав., звязанае з прѣд- (Цыхун, Зб. памяці Талстога, 419), гл. перад, а таксама Фасмер, 3, 357. Параўн. продак (гл.).

Прэ́дзяды (прэдыды) ’прадзеды’ (Сіг.). З польск., ст.-польск. przedziad ’прадзед’, якое Банькоўскі (2, 828) інтэрпрэтуе як prze(d)dziad ’тс’, параўн. przeddziad (X–VI стст.).