Про́дак ’папярэднік у сям’і, родзе, племені’ (ТСБМ, Нас.). Паводле Вярхова (З жыцця, 67), да другой паловы XVI ст. ужывалася ст.-бел. предокъ, пасля — продокъ. З польск. przodek ’тс’ < przed ’перад’ (Карскі, 1, 178; Цвяткоў, Запіскі, 2, 63). Гл. таксама Брукнер, 442; там жа і аб пераходзе е > о. Параўн. прэдок (гл.) і рус. предок < ц.-слав. прѣдокъ < прѣдъ (Праабражэнскі, 2, 40; Фасмер, 3, 357).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)