Прэгчы ’смажыць, пячы, прыпякаць’ (ТСБМ, Мік.; талач., Шатал.; ст.-дар., Сл. ПЗБ; бялын., бых., слаўг., ЛА, 4), прэ́хчы, пре́хчы ’тс’ (талач., бярэз., бялын., Сл. ПЗБ; ЛА, 4), прэ́гчы, ’смажыць сала’ (Мат. Гродз.), прэ́гці ’пражыць; пячы сала’, ’смажыць’ (Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), прэгць ’тс’ (Ян.), прэжч, прэч ’прэгчы, пячы, смажыць’ (Пал., Бяльк.), прэ́жыць, спрэ́жыць ’прэгчы (гарох)’ (чэш., чэрв., ЛА, 4); укр. прягти́, рус. пря́гчи. Да пра́жыць (гл.). Пераход а > э пад націскам у выніку “аднаўлення” неарганічнага галоснага, параўн. штаны́штэ́нікі і пад. (гл. Карскі, 1, 104–111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)