Прыя́ць ’спрыяць’ (ТСБМ, Мік., Нас., Бяльк., Мат. Гом., Ян., Мат. Маг.; паст., рагач., Сл. ПЗБ; ТС, ГЧ), ’гадзіць’ (люб., Нар. словатв.), прыя́ті, прыя́ты ’спрыяць; жадаць дабра, прыхільна ставіцца’ (Клім., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), прыя́тэ ’жадаць дабра, добра адносіцца да каго-небудзь’ (Сіг.); сюды ж вытворныя: прыя́т ’прыемнасць’ (Некр.), прыя́нне ’добразычлівасць, спагадлівасць’ (Нас., Яруш., Яўс.). Укр. старое прия́ти ’тс’, рус. прия́ть ’адносіцца прыхільна’, ц.-слав. приѩти, польск. (s)przyjać, в.-луж. přeć, přać, н.-луж. pśaś ’спрыяць, жадаць’, чэш. přáti, příti ’быць схільным, жадаць’, славац. priať ’спрыяць’, серб.-харв. прѝјати ’дасягаць поспеху, удавацца’, славен. príjati ’быць схільным’, балг. прия́я ’рабіць дабро, ставіцца прыхільна’. Прасл. *prijati. Роднасныя ст.-інд. priyas ’дарагі, дастойны’, авест. frya ’дарагі, каханы’, frīnãti ’цаніць, любіць’, гоц. frijôn ’любіць’, ням. freien ’сватаць’, лат. periêks ’радасць’ і інш. Гл. Траўтман, 231; Фасмер, 3, 369–370; Брукнер, 445; Голуб-Копечны, 299; Махэк₂, 490; БЕР, 5, 749; Сной₂, 575; ЕСУМ, 4, 586.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)