Пра́гнуць, пря́гнуць ’жадаць; мець моцнае жаданне; мець страсць’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ), прагці́ ’жадаць’ (Сцяшк. Сл.), прагчы́ся ’злоўжываць пітвом, ежай; пэнкаць ад абжорства, п’янства’ (Др.-Падб.), ’ганяцца’ (Яруш.), ’імкнуцца’ (Касп.). Запазычанне з польск. pragnąć ’жадаць, мець моцнае жаданне’ (Кюнэ, Poln., 89; Сл. ПЗБ, 4, 71). Слова таго ж кораня, што і пра́жыць (гл.). Паводле Шустар–Шэўца (2, 15, 1148), прасл. *pragnǫti ’адчуваць смагу, смягнуць, высыхаць’, прадстаўлена пераважна ў заходнеславянскіх мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)