Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ахра́на ’варта’ (Бяльк.), ахранка, ахраннік (БРС). Запазычана з рус. охрана, охранка, охранник (адносна апошніх двух гл. Крукоўскі, Уплыў, 48), што ў сваю чаргу ад ц.-слав. хранити, параўн. адпаведныя ўсходнеславянскія формы ахарона (укр. охорона, рус. охорона) ’ахова’, хараніць (укр. хоронити, рус. хоронить) ’хаваць’, якія ўзыходзяць да прасл. *xorna, *xorniti. Рус. няпоўнагалосныя формы разглядаюцца як «неаславянізмы», узнікшыя пад польскім уплывам, Кохман, Зб. Бархудараву, 194.

Ахра́пак (БРС, Касп., КЭС, лаг.), ахрапка (Яўс.), ахрапʼе ’бацвінне’ (БРС, Касп.), ’трава, лісты бручкі і інш. для свіней’ (Янк. Мат.). З а‑ і храпа, храпка, храпʼе ’бацвінне’, што звязана, відаць, з храпаць ’ламаць з трэскам’ (Нас.).

Аху́хцінацямненькі выкл. ’уздых аблягчэння пасля фізічнай нагрузкі’ (полац., Садоўскі, вусн. паведамл.). Складанае ўтварэнне, у якім можна вылучыць наступныя элементы: а‑хух‑ці‑на‑ця‑мненькі, дзе а прыстаўное; хух адпавядае выкл. ’ах, ох’ (КСП); ці па паходжанню асабовы энклітычны займеннік дав. скл. адз. л. 2‑й асобы; на няяснага паходжання, магчыма, узмацняльная часціца тыпу рус. ‑на ў эвона ’вось’, звязаная з займеннікам *onъ, Фасмер, 4, 513; ця па паходжанню асабовы энклітычны займеннік він. скл. адз. л. 2‑й асобы, параўн. а́хця мне выкл. ’гора мне!’ (дзісн., Рам. 8, 519); мненькі займеннік мне з экспрэсіўнай суфіксацыяй, характэрнай для такога тыпу выклічнікаў, параўн. авохцінькі, ахці мненюшкі, ацінькі (ад аці ’дзякую’, гл.), «спешчаныя» формы тыпу спатанькі (ад спаць) і інш., гл. Карскі 2-3, 64, пры гэтым магчыма народнаэтымалагічнае збліжэнне канца слова і цёмны, цёмна, параўн. запісы а вой цямней выкл. ’выказванне незадавальнення’, якія Клопава (Лінгв. зб., 143) выводзіць з авохці мне і пад.

Ахца́к ’?’ параўн. у Чорнага: «Не ўспеў яшчэ ад астрога ачухацца за першую жонку, як ужо другую бярэ. От ахцак!» (КТС). Улічваючы геаграфію слова, магчыма, запазычанне з мовы беларускіх татар, параўн. цюрк. axcax і пад. формы са значэннем адмоўнай характарыстыкі чалавека, або вытворнае ад хацець, параўн. chcutlivy ’ахвочы’ (Арх. Федар.).

Ахці, ахці мне выкл., абазначае журбу, здзіўленне (Нас.), а́хця мне ’гора мне’ (дзісн., Рам.), а́хці мненюшкі (Карскі 2-3, 85), ст.-бел. (з XV ст.) ахци ’на жаль’ (Карскі, там жа), рус. а́хти, а́хте ’ах’, ахти́ ’ах, вельмі’, а́хти мне ’ах’. Складанае слова выкл. ах + ці, ця энклітычная форма асабовага займенніка 2‑й асобы адз. л. у дав. або він. склоне, параўн. Карскі 2-3, 98, 192; Фасмер, 1, 97; Шанскі, 1, А, 180.

Ахэ́лік ’кухталь’ (Яўс.). Фанетыка сведчыць пра запазычанне; магчымыя крыніцы ў аргатычных словах, параўн. ням. арг. Cheilek ’пай з крадзенага, грошы’, ідыш chajlik ’доля, пай’ з ст.-яўр. cheluka ’пай’, сляды пераасэнсавання ў выразе даць у хэйлік ’даць у каршэнь’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.).

Ац, атс ’выгук, якім паварочвалі валоў направа’ (КСТ), польск. , at, ot, otsie, odś, славац. hot, чэш. hot, в.-луж. hót, н.-луж. hot. Згодна з народнай этымалогіяй, з ад сябе (от себе), польск. od siebie ’направа’, як ксо (к собе) ’налева’ (КСТ), параўн. таксама ўкр. цобе ’направа’, цоб ’налева’, якія, згодна з Патабнёй, Из записок, 2 (1888), 79, з дʼ себе ’ад сябе, управа’, к соб ’к сабе, улева’, acsabé ’направа’ (Пятк.).

Ацемянжа́ць ’рабіць заклапочаным, гнясці (разумова)’, ацемянжацца ’рабіцца заклапочаным’ (Нас.). Ад цемянжы́ць ’прыгнятаць’ з ’польск. ciemiężyć.

Аце́п ’выклічнік для адгону сабакі’ (Нас.). Меркаванні Насовіча пра сувязь з рус. цепь ’ланцуг’ (пагроза ланцугом: «А на цепь!») здаюцца малаверагоднымі. Магчыма, звязана з укр. аці́ба ’выгук для адгону сабак’, якое Краўчук (ВЯ, 1968, 4, 124) суадносіць з рум. tíbă ’тс’ і іншымі адгоннымі выгукамі тыпу а псік, што дазваляе раздзяліць слова на а і ціба насуперак Рудніцкаму, 1, 43, (а!‑ці!‑ба!); параўн. таксама балг. ти́ба, макед. чиба ’тс’, далейшая гісторыя якіх застаецца няяснай. Менш верагодна ад е́паць ’біць’, параўн. польск. ciepać, рус. тепти́.

Аце́слівы (БРС, Касп., КЭС, лаг., Сцяшк., Янк. Мат., Бір. дыс.), ацесліўка тоўстая, гультаяватая жанчына’ (Янк. Мат.). З а‑цест‑лівы да цеста (гл.), параўн. цеслівы трохі недапечаны’ (Нас.), цеслявы ’тс’ (Нас., Сб.).