Ахці, ахці мне выкл., абазначае журбу, здзіўленне (Нас.), а́хця мне ’гора мне’ (дзісн., Рам.), а́хці мненюшкі (Карскі 2-3, 85), ст.-бел. (з XV ст.) ахци ’на жаль’ (Карскі, там жа), рус. а́хти, а́хте ’ах’, ахти́ ’ах, вельмі’, а́хти мне ’ах’. Складанае слова выкл. ах + ці, ця энклітычная форма асабовага займенніка 2‑й асобы адз. л. у дав. або він. склоне, параўн. Карскі 2-3, 98, 192; Фасмер, 1, 97; Шанскі, 1, А, 180.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)