Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Вар’ява́ць, варʼява́цца. Укр. дыял. варіюва́ти ’тс’. Запазычанне з польск. warjować ’тс’, а гэта паходзіць ад лац. variare ’змяняць’; гл. Брукнер, 602. Не пераконвае Рудніцкі (1, 316), які ўкр. варіюва́ти лічыць вытворным ад варія́т (< польск. warjat). Параўн. вар’я́т.

Вар’я́т (Шат., Касп., Сцяшк. МГ, БРС). Укр. дыял. (зах.) варія́т ’тс’. Запазычанне з польск. warjat ’тс’ (а гэта польскае семантычнае новаўтварэнне да лац. variare ’змяняць’, variatio ’разнавіднасць’, varius ’розны’; гл. Брукнер, 602). Параўн. вар’ява́ць.