Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Паты́ліца, поты́ліця, потэ́лыца ’задняя частка галавы’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Гарэц., Мат. Гродз., Мядзв., Яруш., Бес., Мал., Булг., Шпіл., Дразд., Шат., Касп., Сл. ПЗБ. Растарг.). Укр. поти́лиця, польск. potylica. Бел.-укр.-польск. ізалекса po‑tyl‑ic‑a. Да тыл < прасл. tyti ’становіцца тоўстым, тлустым, тлусцець’.

Патыне́ць ’патлець, патрухнуць’ (Юрч.). Да тынець ’тлець, прэць’ (там жа), якое, відаць, з’яўляецца балтызмам. Параўн. літ. truneti ’трухлець, гніць, раскладацца’, лат. trunėt ’тлець’. Хаця семантыка бездакорная, сумненне выклікае ‑г‑ у аснове. У такім выпадку больш блізкім будзе літ. tūnoti ’ляжаць схаваным, схаваўшыся’.

Паты́нка ’металічная талерка’, ’дыскас’ (Нас.), ст.-бел. патына, патыня, патина ’металічная талерка, якую выкарыстоўваюць у час абедні’ (1583 г.) запазычаны са ст.-польск. patyna ’тс’, якое з лац. patina ’міска, нізкая каструля, патэльня’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180). Параўн. таксама паціна (гл.).

Паты́нкі ’туфлі’ (Бес.), ’самаробныя тапкі’ (малар., Сл. Брэс.), патункі ’жаночыя туфлі’ (Федар. 7). З польск. patynek, patynki ’плыткія жаночыя туфлі’, якое з італ. pattino ’сандалі’ (Брукнер, 399) або франц. patin ’полаз’, ’башмак’ (Варш. сл., 4, 92).

Па́тыркы, патэркі ’пацеркі’ (драг., лін., Сл. ПЗБ). Праз польск. pacierki з лац. pater (у выразе Pater noster ’Ойча наш’). Пасля адчытання малітвы адкладвалася адна пацерка з цэлай нізкі пацерак, якую вернік трымаў у руках. Гл. пацеркі. Цвёрдае ‑г‑ другаснае: выраўноўванне паводле законаў ц.-палескай фанетыкі (4’ > г).

Патырчака ’ражон’ (б.-каш., Мат. Гом.; ТСБМ). Да патара́чка (гл.).

Патыха́ць ’веяць, слаба дзьмуць’, ’пахнуць’, ’быць адчувальным’ (ТСБМ, Сцяшк.). Да тхаць ’тс’, якое з прасл. tъxati, роднаснага з dъxati, duxъ > дух (гл.). Сюды ж экспр., перан. віл. патыха́ць ’наведвацца’ (Сл. ПЗБ).

Паты́чка ’спрэчка, сутычка’ (Нас.). Відаць, паланізм. Параўн. польск. potyczka ’сутычка, бітва'

Патэ́лька, пітэлька ’прарэшак’ (трак., шальч., Сл. ПЗБ; жабін., стол., Сл. Брэс.). Да пятля (гл.). Аб другасным ацвярдзенні п (губных) гл. Карскі, 1, 326.

Патэ́льня, патэ́льна, патэ́ліна, пэтэ́льня, пятэ́льня ’скаварада’ (ТСБМ; докш., Янк. Мат.; Др.-Падб., Сцяшк., Гарэц., Шпіл., Касп., Сл. ПЗБ) ’бляха (у пліце)’ (Шат.), ст.-бел. пателя (пательня, петелня) ’металічная талерка’, ’патэльня’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. patela, patelnia ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103), якія з нар.-лац. ці з сярэдневяковага кніжн. лац. patella ’патэльня’ < patina ’тс’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 298).