Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Абла́к, аблакі. Гл. воблака.

Абла́м1 ’футра’ (Нас., Гарэц.), аблям ’тс’ (Бір. дыс.) < польск. błam ’адно футра’, якое ў сваю чаргу з ням. Flamme, Flamm ’тс’ (Брукнер, 30). Форма аблям сведчыць аб кантамінацыі з аблямаваць, аблямоўка (гл.).

Абла́м2 ’бруствер’ (Гарэц.), ’аблава’ (Касп.). Магчыма, да аблам1 з семантычным пераходам: аблямоўка (на вопратцы) > аблямоўка ’паласа’ > аблямоўка ’акружэнне, аблава’. Аднак больш верагодна, што гэта калька або запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ. lamataĩ ’пастка, сіло’, лат. lamatas ’тс’.

Аблапо́шыць ’абдурыць’ (Бяльк., КТС), аблапэшыць ’абкрасці’ (Яўс.), облапошить (Дабр.) < лапошыць < лапаць, як рус. копошить < копать. Неславянская, відаць, дзеяслоўная суфіксацыя. Магчыма, пад уплывам балтыйскай ітэратыўнай суфіксацыі. Параўн. абгапошыць (гл.), аблатошыць (гл.).

Абла́савацца ’аблюбаваць сабе нешта смачнае і мець цягу да яго’ (КЭС). Гл. ласы.

Аблато́шыць ’спустошыць, знішчыць’ (Сцяшк. МГ), аблаташыць ’абламаць, аббіць, абарваць (садавіну)’ (Бяльк., КТС), ’абкрасці, павыбіраўшы або пазрываўшы (у садзе, агародзе і інш.)’ (Юрч. Сін.), аблатышыць ’абарваць’ (Арх. ГУ) да латошыць (гл.).

Абла́хаць1 ’абхадзіць, аббегаць’ (Бяльк., Янк. III), ’абшарыць’ (Яўс.), ’аббегаць з карыслівымі мэтамі, з мэтай разнюхаць або пажывіцца’ (Юрч. Сін.), ’аббегаць’ (мядз., Малько, вусн. паведамл.) да лахаць (гл.). Ці не звязана (магчыма, праз кантамінацыю) з обличати ’тс’ (Вярэніч, столін., вусн. паведамл.), параўн. облыхаць ’аббегаць’ (КТС).

Абла́хаць2 ’абгаварыць у выпадковых размовах, недарэчна’ (Юрч. Сін.) да аблахаць1 з семантычным прыпадабненнем да аблаяць.

Абле́так, аблетнік ’дрэвы, нарыхтаваныя к зіме, якія сохлі ўсё лета’ (Шат., Янк. III), аблет ’пералетаваны ў кастры (штабелі) лес’ (Бяльк.) да аб лета ’ўсё лета’. Параўн. «пайшлі дзевачкі ў аблет» (на працягу ўсяго года не выйдуць замуж) (Рам.).

Аблі́ва ’вадкасць з крахмалам, якой абліваюць ніткі для кроснаў’ (КСТ) да ліць.

Аблі́чча ’аблічча, твар, воблік’ да прасл. ob‑lik‑ije, гл. лік. Бел. аблічча, укр. обличча маюць генетычна тоесныя адпаведнікі ў серб.-харв. о̀блічје ’знешні від’, славен. obličje ’аблічча’, што сведчыць аб праславянскім характары слова.

Абло́г1, аблога ’неапрацаваная зямля, поле, якое не ўзорваецца некалькі год’, аблогаваць ’зарастаць дзірваном’ (Нас.), аблогам ляжаць ’хварэць’ (КЭС) < ob‑logъ, гл. лог, легчы, ляжаць. Рэканструкцыя на падставе ўкр. обліг, польск. obłóg, славац. obľah. Арэал недастатковы для праславянскай рэканструкцыі. Гл. Выгонная, Лекс. Палесся, 43.

Абло́г2, аблу͡ог ’пчолы перад раеннем’ (Сержп.) да аблажыць.