Скропль ‘сухія гнілушкі для падкурвання пчол’ (лун., Шатал.). Фармальна да незафіксаванага дзеяслова *скропіць, скраплю з суф. ‑jo; калі меркаваць па суфіксацыі, архаізм. Да кораня кроп‑, які ў рус. кро́пкий, скро́пкий ‘крохкі, ломкі’, апошняе з *krъpъkъ, звязанага чаргаваннем з крупа; гл. Фасмер, 2, 282.
Скру́жваць ‘аддзяляць збожжа ад адходаў пры дапамозе рэшата’ (в.-дзв., Шатал.; Сцяшк.), кружава́ць і скружава́ць ‘тс’ (полац., Нар. лекс.; навагр., віл., Сл. ПЗБ), скружа́ць ‘тс’ (Байк. і Некр.), скружоўваць, скру́жваць ‘веяць рэшатам’, скру́жваць ‘веяць змятаннем’ (ц.-палес., Выгонная, Лекс. Палесся). Укр. скругля́ти, скружлятп, рус. дан. скру́живать, польск. skrężać, krążyć, серб.-харв. skružívati, skrúžiti, славен. skrożíti. Магчыма, ужо прасл. *skrǫgiti ‘веяць рэшатам кругавымі рухамі’. Да круг, кружыць; гл. Слаўскі, 3, 76. У гэтым значэнні — вельмі старажытны славянскі земляробчы тэрмін; гл. спецыяльна Выгонная, там жа, 80.
Скру́жкі, скру́шкі, скру́жыны ‘амецце, адходы пры ачыстцы збожжа’ (талач., рас., Шатал.; ц.-палес., Выгонная, Лекс. Палесся, 83), скружа́віны ‘не выбітыя цэпам каласы, што ляжаць наверсе рэшата пры скружванні’ (Жд. 1). Укр. дыял. скру́жкі, польск. skrążki, skrążyny, skrążak ‘невялікае рэшата, якое служыць для “скружвання”’, kružyny ‘скружкі’, серб.-харв. skrúžak, skruška, славен. skròžek, skrožki, skrožina ‘тс’. Прасл. *sъkrǫgъkъ. Да скружваць (гл.).
Скруну́ць ‘павярнуць’ (Сл. Брэс.). Няясна; мабыць, з *скрутнуць з пераходам тн > н або з чаргаваннем ад кранаць, гл.
Скру́пель ‘скупы’ (паст., Сл. ПЗБ). Дэрыват з суф. ‑ель ад асновы скруп‑, якая ў скрупул, скрупулат (гл.).
Скру́пул ‘малая колькасць, крупинка’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), скру́пулка памянш. (Нас., Байк. і Некр.). З польск. skrupuł ‘дробная адзінка вагі (у аптэкарскай справе)’, таксама як і рус. скру́пул ‘тс’ (Кюнэ, Poln., 97); польскае да лац. scrupulus ‘маленькі востры каменьчык; сумненне, апаска’ (Варш. сл., 6, 181).
Скрупула́т ‘гаспадар, дбайны да кожнай дробязі’, скрупуля́тка ‘гаспадыня, ашчадная да дробязі’ (Нас.). З польск. skrupulat, skrupulatka ‘тс’, якія да скрупул (гл.).
Скрупулёзны ‘дакладны да дробязей’ (ТСБМ). Відавочна, новае запазычанне з рус. скрупулёзный ‘тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 76 і наст.), у ст.-бел. запазычаннях не адзначана. Рус. з лац. skrupulosus ‘тс’.
Скру́так 1 ‘звязка пачэсанага льну, лыка і г. д.’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк., Шатал., Сл. ПЗБ, Інстр. 3), ‘здор, скручаны рулонам’ (Сл. ПЗБ), скру́тка ‘скрутак’ (Сл. ПЗБ), скру́цень ‘скрутак лазовай кары’ (ТС), гіперкарэктнае скрю́тык ‘скрутак’ (Бяльк.). Да скруціць < круціць з суф. ‑ак; аналагічна ў іншых славянскіх мовах; параўн. укр. скру́ток, скру́тень, рус. скру́так ‘тс’.
Скру́так 2 ‘няшчасце’ ў выразе: каб на цябе скрутак (бяроз., КЭС), скрут ‘злом, скон’ (Барад.); параўн. у Янк. БФ.: на скрут галавы ‘небяспечна, бязглузда рабіць што-небудзь’. Да скруціць < круціць (гл.); таксама ўкр. скру́та ‘цяжкае становішча’, рус. дыял. скру́тно ‘цяжка’.
Скру́тях, скру́тех ‘сукруціна, ва́да занадта моцна або няроўна спрадзенай пражы ў выглядзе перакручаных месц, а таксама вада палатна з такой пражы ў выглядзе няроўнасцей’ (Уладз.). Ад скруціць < круціць; першасная суфіксацыя, відаць, ‑ак, потым, як экспрэсіўнае, ‑ах. Гл. сукруціна.