Скропль ‘сухія гнілушкі для падкурвання пчол’ (лун., Шатал.). Фармальна да незафіксаванага дзеяслова *скропіць, скраплю з суф. ‑jo; калі меркаваць па суфіксацыі, архаізм. Да кораня кроп‑, які ў рус. кро́пкий, скро́пкий ‘крохкі, ломкі’, апошняе з *krъpъkъ, звязанага чаргаваннем з крупа; гл. Фасмер, 2, 282.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)