Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

СШРА́ЛЬНАРАСНІ́ЧНЫЯ ІНФУЗО́РЫІ (Spirotricha),

або рознараснічныя інфузорыі (Heterotricha), падклас прасцейшых кл. раснічных інфузорый. 3 атр., каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах. Жывуць свабодна або прымацаваныя да субстрату. Удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вады. Ёсць паразіты, узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека. На Беларусі найб. трапляюцца бурсарыя трункатэла (Bursaria truncatella), спірастомум малы (Spirostomum minus), стыланіхія мітылюс (Stylonichia mytilus), трубачы: блакітны (Stentor coeruleus) і зменлівы (S.polymorphus).

Даўж. да 3 мм. Цела ўкрыта шчыльнай пелікулай з густымі раснічкамі (органы перамяшчэння), некат. маюць ракавіну. Каляротавыя раснічкі (2—4 рады) злітыя паміж сабой (т.зв. мембранелы), якія спіральна закручаны па гадзіннікавай стрэлцы (адсюль назва), даўжэйшыя за астатнія (адсюль другая назва). Кормяцца дробнымі арган. рэшткамі, бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Корм для інш. беспазваночных, малявак рыб.

А.​М.​Петрыкаў.

Спіральнараснічныя інфузорыі: 1 — бурсарыя трункатэла; 2 — стыланіхія мітылюс; 3 — трубач блакітны.

т. 15, с. 114