САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ БЕ́ЛАЙ РУСІ́ (СПБР),
студэнцкая паліт. арг-цыя на Гродзеншчыне ў 1904—05. Заснавальнікі і кіраўнікі Трускоўскі, М.Фальскі, А.Жаба. Выступала за звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне выбарнай нар. улады, заклікала моладзь не ісці ў армію, далучацца да нар. «бунту». Выдавала і распаўсюджвала лістоўкі на бел. мове («Царская гаспадарка», «Братцы мужыкі!», «Прызыўныя!» і інш.). Бел. сацыяліст. грамада вяла перагаворы пра аб’яднанне з СПБР, але яно не адбылося.
М.В.Біч.
т. 14, с. 213