Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ЛЁВЕН, Лувен (флам. Leuven, франц. Louvain),

горад у Белыіі. Вядомы з 884. Каля 100 тыс. ж. (1995). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Порт на р. Дыль, каналам злучаны з р. Шэльда. Прам-сць: вытв-сць металаканструкцый, аўтазборачная, радыёэлектронная, хім., папяровая, харчасмакавая (мукамольная, піваварная). Ун-т (з 1425). Камунальны музей Вандэркелен-Мертэнс. Шматлікія арх. помнікі 13—18 ст.

т. 9, с. 227

ЛЁВЕНДАА́ЛЬДЭР (ад галанд. Leeuvendaalder ільвіны талер),

лявок, таляр ляўко, першая талеравая манета, выпушчаная ў 1575 у Нідэрландах. На аверсе — рыцар у даспехах з гербавым шчытом з выявай ільва, на рэверсе — на ўсім полі выява льва; на абодвух баках кругавыя легенды. Агульная маса — 27,648 г. Спачатку Л. выпускалі для ўнутр. абарачэння, але хутка сталі біць толькі для Леванта. З 17 ст. многія краіны выпускалі перайманні Л., звычайна нізкапробныя. У Беларусі Л. таксама абарачаўся па больш нізкім за паўнавартасны талер рыначным курсе.

Лёвендаальдэр: 1 — Гельдэрн, 1641; 2 — Утрэхт, паўлёвендаальдэр, 1640.

т. 9, с. 227

ЛЁВІ ((Loewi) Ота) (3.6.1873, г. Франк фурт-на-Майне, Гсрманія — 25.12.1961). аўстрыйскі фізіёлаг і фармаколаг. Д-р медыцыны (1896). Скончыў Страсбурскі ун-т (1906). У 1909—38 праф. ун-та ў г. Грац (Аўстрыя),

з 1940 праф. мед. каледжа Нью-Йоркскага ун-та. Адзін са стваральнікаў тэорыі хім. перадачы нерв. ўзбуджэння. Устанавіў механізм рэгулявання дзейнасці сэрца з дапамогай фізіялагічна актыўных рэчываў — медыятараў. якія ўтвараюцца ў нерв. канцах клеткі — сінапсах. Высветліў ролю ацэтылхаліну ў перадачы нерв. імпульсаў. Нобелеўская прэмія 1936 (разам з Г.Дэйлам).

О.Лёві.

т. 9, с. 227

ЛЁВІ-МАНТАЛЬЧЫ́НІ ((Levi-Montalcini) Рыта) (н. 22.4.1909, г. Турын, Італія),

італа-амерыканскі біёлаг. Чл. Нац. АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў, Італьян. Нац. АН. Скончыла Турынскі ун-т (1936). З 1947 у Вашынгтонскім ун-це (у 1969—77 праф.), адначасова з 1969 у лабараторыі клетачнай біялогіі ў Італьянскім нац. даследчым савеце ў Рыме (да 1979 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэгуляцыі росту клетак і органаў. Адкрыла фактар росту нерв. тканкі. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з С.Коэнам).

Р.Леві-Мантальчыні.

т. 9, с. 179