Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ЖУЛА́Н,

птушка, гл. ў арт. Саракушы.

т. 6, с. 448

ЖУЛЕ́ГА (Рыгор Прохаравіч) (1.1.1922, в. Старая Дуброва Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. — 22.6.1973),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну на Карэльскім, 2-м Бел. франтах. Памочнік камандзіра ўзвода разведкі ст. сяржант Ж. вызначыўся ў баях у Карэліі, Мурманскай вобл., на тэр. Германіі. Пасля вайны жыў і працаваў на радзіме.

т. 6, с. 448

ЖУ́ЛІКАЎ (Пётр Георгіевіч) (вер. 1910, с. Крэпасць Узень Вольскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 1943),

адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Брэсцкага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Камуніст. ун-т у Маскве (1934), курсы партактыву пры ЦК ВКП(б) (1937). З кастр. 1939 на парт. рабоце на Беларусі, са студз. 1941 сакратар парт. к-та Брэсцкага чыг. вузла, чл. Брэсцкага гаркома КЛ(б)Б. У жн. 1941 у акупіраваным Брэсце Ж. (падп. псеўд. Пятроў) — ініцыятар стварэння гар. кіруючага парт. цэнтра, які аб’ядноўваў 7 падп. арг-цый (125 чал.). 10.10.1943 акупанты схапілі яго і закатавалі ў турме.

т. 6, с. 448

ЖУЛКО́ЎСКІ ((Żółkowski) Фартунат Алойзы) (2.11.1777, Навагрудчына — 11.9.1822),

польскі акцёр, драматург. Удзельнік паўстання 1794. Працаваў у Львове, з 1797 у Варшаве, дзе выдаваў гумарыст. часопісы, выступаў у Нац. т-ры, для якога перакладаў і перарабляў камедыі з замежных моў. Аўтар папулярных камедый і вадэвіляў «Гавал на месяцы» (1805), «Палац Люцыпара» (1811), «Уваход у Літву» (1812), «Аматары дукатаў», «Гультаі» (абодва 1813), «Гувернёр» (1816), «Старапольскі шляхціц» (1821) і інш.

А.В.Мальдзіс.

т. 6, с. 448