вёска ў Беларусі, у Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПнУ ад г. Пружаны, 130 км ад Брэста, 30 км ад чыг. ст. Косава-Палескае. 360 ж., 148 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
ВАРАНІ́ХІН (Андрэй Нічыпаравіч) (28.10.1759, с. Новае Усолле Пермскай вобл., Расія — 5.3.1814),
рускі архітэктар, прадстаўнік ампіру. Да 1785 прыгонны графа А.С.Строганава. З 1777 вучыўся ў Маскве жывапісу, а таксама архітэктуры ў В.Бажэнава і М.Казакова. З 1779 у Пецярбургу. Праф. Пецярбургскай АМ (1811—14). Асн. работы ў Пецярбургу: Казанскі сабор (1801—11) і Горны ін-т (1806—11). Прымаў удзел у стварэнні арх. ансамбляў у Паўлаўску і Пецяргофе (цяпер Петрадварэц). Выкарыстоўваў аблегчаныя канструкцыі, натуральныя буд. матэрыялы. Майстар інтэр’ера і малых арх. формаў.
А.Вараніхін. Будынак горнага інстытута ў Пецярбургу. 1806—11.
ВАРАНОВІ́Ч (Адольф Усцінавіч) (н. 15.6.1940, в. Мікольцы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1960). Да 1989 працаваў мастаком на Аршанскім ільнокамбінаце. З 1991 у час. «Полымя». Дэбютаваў вершамі ў 1957. З 1970 выступае як празаік. Паказвае жыццё сучаснай бел. вёскі, складанае і супярэчлівае, няпростыя чалавечыя лёсы. Сцвярджэнне высокіх маральных каштоўнасцей — асн. пафас лепшых яго твораў, якія вызначаюцца дакладнымі псіхал. партрэтамі герояў, увагай да выразных дэталяў, жывой нар. мовы.
ВАРАНО́ВІЧ (Васіль Васілевіч) (н. 2.2.1945, г.п. Лельчыцы Гомельскай вобл.),
бел. танцоўшчык, балетмайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1989). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1974). Удасканальваў майстэрства ў І.Майсеева. З 1963 танцоўшчык, у 1982—95 гал. балетмайстар Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь. Глыбокае веданне бел.танц. фальклору і беражлівае стаўленне да яго ўвасоблены ў лепшых пастаноўках Варановіча («Мяцеліца», «Полька з прысюдамі», «Таўкачы», «Вялікі купальскі карагод», «Руская субацея», «Украінская сюіта»).
ВАРАНО́ВІЧ (Іосіф Робертавіч) (н. 3.12.1928, в. Гайна Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1968), праф. (1973). Засл. дз. нав. Беларусі (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1953 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі. Навук. працы па лячэнні пераломаў, несапраўдных суставаў і дэфектаў касцей, эндапратэзаванні суставаў, дыягностыцы і лячэнні спінальных хворых і касцявых пухлін. Аўтар спосабу лячэння пераломаў мышчалак сцегнавой і вялікагалёначнай касцей з дапамогай спіц і клямара без ускрыцця каленнага сустава.
Тв.:
Остеосинтез металлическими спицами. Мн., 1969 (разам з Л.Я.Грыгор’евым);
Повреждения коленного сустава. Мн., 1971;
Заживление переломов костей: Эксперимент. и клинич. исслед. Мн., 1994 (у сааўт.).
ВАРА́НТ (ад англ. warrant паўнамоцтва, правамоцтва),
1) пасведчанне, якое выдаецца таварнымі складамі аб прыняцці тавару на захоўванне. Дае права яго трымальніку ўзяць пазыку пад заклад названага ў варанце тавару.
2) Дадатковае пасведчанне, якое выдаецца разам з каштоўнай паперай і дае яе ўладальніку права на дадатковыя льготы па сканчэнні пэўнага тэрміну.
Родапачынальнік — Фёдар па мянушцы Варанец. З яго прапраўнука Сямёна Іванавіча (п. у 1518) пачалося ўзвышэнне роду. Яго сыны: Фёдар (Дзямід) Сямёнавіч (п. 21.7.1546), баярын (1544), пасля паражэння Шуйскіх у 1543 заняў кіруючае становішча ва ўрадзе малалетняга Івана IV Грознага, пад націскам Глінскіх абвінавачаны ў здрадзе і пакараны смерцю; Міхаіл Сямёнавіч (п. у 1539), баярын (з 1531), у час праўлення Алены Глінскай (1533—38) адзін з бліжэйшых памочнікаў М.Глінскага, у 1534 разам з ім пасаджаны ў цямніцу, у 1535 памілаваны, удзельнічаў у ваен. дзеяннях супраць ВКЛ; Іларыён Гаўрылавіч (1674—25.5.1750), сенатар з 1742, яго сыны — Раман Іларыёнавіч (28.7.1707—12.12.1883), дзярж. дзеяч, з 1760 сенатар, Міхаіл Іларыёнавіч (23.7.1714—26.2.1767), дзярж. дзеяч, дыпламат, актыўны ўдзельнік дварцовага перавароту ў ліст. 1741, у 1758—62 канцлер. Сыны Рамана Іларыёнавіча: Аляксандр Раманавіч (15.9.1741—14.12.1805), дзярж. дзеяч і дыпламат, удзельнічаў у заключэнні важнейшых дагавораў Расіі з Францыяй (1786), Швецыяй (1790) і Турцыяй (Яскі мір 1791), з 1779 сенатар; Сямён Раманавіч (26.6.1744—1832), дзярж. дзеяч, дыпламат. Сын апошняга Міхаіл Сямёнавіч (30.5.1782—18.11.1856), дзярж. дзеяч, ген.-фельдмаршал, удзельнік вайны 1812. З 1823 ген.-губернатар новарасійскі, у 1828—44 і бесарабскі. У 1844—54 намеснік на Каўказе і галоўнакаманд. Асобным каўказскім корпусам.
ВАРАНЦО́Ў (Аляксандр Нічыпаравіч) (22.9.1907, в. Панькоўская Буда Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 23.1.1973),
Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941, удзельнік абароны Масквы. Зімой 1942—43 удзельнічаў у рэйдзе па тылах ворага ў раёне Ржэў—Сычоўка—Нялідава (Расія), з вер. 1943 у складзе войск Бранскага фронту. Вызначыўся пры фарсіраванні Дзясны, у баях на тэр. Германіі.
рускі эканаміст, сацыёлаг і публіцыст, ідэолаг ліберальнага народніцтва. У працах «Лёс капіталізму ў Расіі» (1882), «Прагрэсіўныя плыні ў сялянскай гаспадарцы» (1892) і інш. ацэньваў развіццё капіталізму ў Расіі як з’яву шкодную, рэгрэсіўную, ідэалізаваў сял. абшчыны, абараняў дробную таварную вытворчасць. Лічыў немагчымай рэалізацыю ідэй марксізму ў Расіі.
ВАРАНЦО́Ў (Даніла Сямёнавіч) (24.12.1886, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. — 12.7.1965),
савецкі электрафізіёлаг. Акад.АН Украіны (1957). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1912). З 1945 у Кіеўскім ун-це, у 1956 заснаваў і ўзначаліў лабараторыю электрафізіялогіі ў Ін-це фізіялогіі АН Украіны. Навук. працы па праблемах фізіялогіі нерв. дзейнасці, электрафізіял. вывучэнні працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нерв. тканцы. Вывучаў прыроду павольных эл. ваганняў, якія ўзнікаюць у ц. н. с., адкрыў і прааналізаваў мелавую следавую электраадмоўнасць, што ўзнікае ў нерве. Высветліў паходжанне зубцоў электракардыяграмы. Даследаваў прыроду рэфрактарнасці і выявіў ан- і катэлектратанічныя фазы яе развіцця.
Тв.:
Общая электрофизиология. М., 1961;
Физиология животных и человека. Киев, 1952 (разам з А.І.Емчанкам).