чырвоная медная руда, мінерал класа прыродных аксідаў, аксід медзі, Cu2O. Прымесі: цынк, свінец, жалеза, волава, кадмій і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Агрэгаты шчыльныя, зярністыя і зямлістыя. Колер чырвоны розных адценняў. Бляск алмазны або паўметалічны. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 6,1 г/см³. Трапляецца ў верхніх акісленых частках медзяносных жыл, дзе асацыіруе з ліманітам, самароднай меддзю, азурытам, малахітам і хрызаколай. Руда медзі. Радовішчы ў Расіі (Урал), ФРГ, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, ЗША і інш.
КУПРЫЯ́НАВА (Настасся Фамінічна) (10.4.1872, в. Мяхеды Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 13.4.1979),
маці-патрыётка, 5 сыноў якой загінулі ў барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі ў Вял.Айч. вайну; малодшаму з іх П.І.Купрыянаву прысвоена званне Героя Сав Саюза. У вайну яе сыны Валянцін і Сцяпан ваявалі на фронце ў Сав. Арміі; калі сыны Міхаіл, Уладзімір (памёр ад ран у 1949) і Пётр пайшлі ў партыз. атрад «Радзіма», знаходзілася ў партыз. зоне, дапамагала партызанам. Адна са старэйшых жанчын Беларусі (пражыла 107 гадоў). Стала правобразам гераіні Манумента ў гонар Маці-патрыёткі, пастаўленага ў г. Жодзіна (1975). Ганаровая грамадзянка Жодзіна (1972). У доме, дзе яна жыла, адкрыты музей.
КУПРЫЯ́НАЎ (Ігар Львовіч) (н. 26.6.1938, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д-ртэхн.н. (1988). Скончыў Маскоўскі авіяц.тэхнал.ін-т (1963). З 1982 у Бел.НВА парашковай металургіі, з 1996 у Міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі пры БПА. Навук. працы па тэхнал. асновах і распрацоўцы абсталявання для нанясення ахоўных газатэрмічных пакрыццяў з павышанай трываласцю счаплення.
Тв.:
Газотермические покрытия с повышенной прочностью сцепления. Мн., 1990 (разам з М.А.Гелерам);
Электротермическая технология нанесения защитных покрытий. Мн., 1996 (разам з В.С.Івашкам, А.І.Шаўцовым).
КУПРЫЯ́НАЎ (Павел Емяльянавіч) (1908, в. Старынцы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 8.11.1936),
Герой Сав. Саюза (1936). У Чырв. Арміі з 1929. 3 кастр. 1936 удзельнік баёў у Іспаніі на баку рэспубліканцаў — камандзір танка асобай механізаванай брыгады. Вызначыўся пад Мадрыдам. Танк К. знішчыў 2 варожыя танкі, 8 гармат і некалькі ўзводаў пяхоты. Загінуў у баі.
КУПРЫЯ́НАЎ (Пётр Іванавіч) (1926, г. Жодзіна Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 2.11.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Сын Н.Ф.Купрыянавай. У Вял.Айч. вайну ў партыз. атрадзе «Радзіма» брыгады «Разгром». У Чырв. Арміі з 1944. Вызначыўся ў ліст. 1944 у баі за вышыню ў Кулдыгскім р-не (Латвія): закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. На радзіме К. пастаўлены помнік. Яго імем названы вуліцы ў Вілейцы, Жодзіне, Мінску, Полацку, Слуцку, Смалявічах.
КУПРЫЯ́НАЎ (Фёдар Паўлавіч) (5.2.1922, в. Марчанкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 23.5.1998),
генерал-лейтэнант (1969). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948), Генштаба (1965). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Данскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: нам. камандзіра роты, нач. разведкі, нач. штаба палка. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, Кіраваградскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Да 1982 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
бел. музыкант, кампазітар; збіральнік і выканаўца бел.муз. фальклору. Засл. арт. Беларусі (1987). Скончыў Бел. кансерваторыю (1975). З 1974 канцэртмайстар, з 1978 муз. кіраўнік фальклорна-харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». З 1984 арганізатар і маст. кіраўнік Бел.дзярж. ансамбля нар. музыкі «Свята» Аўтар апрацовак нар. музыкі, у т. л. песень «Калі каліна не цвіла», «Пасею гурочкі», «Песня-балада», арыгінальных песень на вершы Я.Чачота, Я.Купалы і інш.
КУПРЭ́ВІЧ (Васіль Феафілавіч) (24.1.1897, в. Кальнікі Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.3.1969),
бел. вучоны ў галіне батанікі, заснавальнік глебавай энзімалогіі; дзярж. дзеяч Беларусі. Чл.-кар.АНСССР (1953). Акад.АН Беларусі (1952), д-рбіял.н. (1942), праф. (1950). Герой Сац. Працы (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Ін-т павышэння кваліфікацыі кадраў нар. асветы (Масква, 1931). З 1934 у Ін-це біял.навук. Беларусі. З 1938 у Бат. ін-це АНСССР (з 1949 дырэктар). З 1952 прэзідэнт АН Беларусі, адначасова з 1953 у Ін-це біялогіі АН Беларусі, з 1958 у Аддзеле фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі хворых раслін, сістэматыцы грыбоў. Выявіў пазаклетачнае выдзяленне ферментаў у аблігатных паразітаў і кончыкамі каранёў вышэйшых раслін, даказаў магчымасць засвойвання раслінамі вуглекіслаты, якая трапляе ў каранёвую сістэму з вадою з глебы. Яго імем названы Ін-тэксперым. батанікі Нац.АН Беларусі.
КУПРЭ́ЕЎ (Аляксандр Клаўдзіевіч) (26.9 1900, г. Беласток, Польшча — 26.8.1975),
генерал-лейтэнант (1944).
Скончыў курсы пры Ваенна-марской акадэміі (1929) і курсы ўдасканалення начсаставу пры Ваен.-паветр. акадэміі (1931). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918, удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну нам.нач.ВПСВМФ, нач. тылу ВПСВМФ. Да 1956 на камандных пасадах у Сав. Арміі.