дзеяч польскага і рас.рэв. руху. Вучыўся ў Пецярбургскім ін-це шляхоў зносін. З 1881 чл. арг-цыі «Народная воля», удзельнічаў у стварэнні ў Пецярбургу Польска-літ. сацыяльна-рэв. партыі. З 1882 чл. партыі «Пралетарыят» 1-ы, у 1883—84 яе кіраўнік. Па ініцыятыве К. ў пач. 1884 заключаны дагавор пра супрацоўніцтва паміж «Народнай воляй» і «Пралетарыятам». Адзін з заснавальнікаў тэарэт. органа партыі час. «Walka klas» («Класавая барацьба», выд. ў Жэневе). Арыштаваны ў ліп. 1884. Паводле прыгавору ваен. суда на працэсе 29-ці чл. партыі «Пралетарыят» пакараны смерцю ў Варшаўскай цытадэлі.
КУНІ́ЦКІ (Сымон Фаміч) (28.2.1902, в. Гарані Мінскага р-на — 14.10.1940),
бел. крытык і літ.-знавец. Скончыў БДУ (1931). Працаваў у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. У 1936 рэпрэсіраваны, загінуў, відаць, на Калыме. Рэабілітаваны ў 1954. Друкаваўся з 1928. Аўтар рэцэнзій і артыкулаў пра творчасць З.Астапенкі, А.Александровіча, С.Баранавых, Т.Кляшторнага, Я.Купалы, М.Лынькова, Б.Мікуліча, А.Салагуба, Я.Скрыгана і інш. Аддаваў шмат увагі творам пра дзяцей. Яго скоўвалі каноны вульгарнага сацыялагізму, захапляўся творчасцю рабочых-ударнікаў. «Нацдэмаўскія ўплывы» знаходзіў у творчасці У.Хадыкі, В.Маракова і інш.
Літ.:
Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця. Мн., 1979. С. 94—97.
род млекакормячых сям. куніцавых. 7 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць пераважна ў лясах, расколінах скал, трапляюцца ў паселішчах. У прыродзе вядомы гібрыд собаля і К. лясной — кідас. На Беларусі 2 віды: К. каменная (M. foina), нар. назва беладушка, і К. лясная (M. martes), нар. назва жаўтадушка.
Даўж. цела да 80 см, хваста да 50 см, маса да 8 кг. Тулава выцягнутае, гібкае. Футра мяккае, пушыстае, у афарбоўцы пераважаюць бурыя і карычневыя адценні. На горле і грудзях звычайна светлая пляма. Селяцца ў дуплах, гнёздах буйных птушак і вавёрак. Актыўныя ўначы. Кормяцца грызунамі, птушкамі, арэхамі, ягадамі, пладамі. Пераважна палігамы. Нараджаюць 1—8 дзіцянят. Аб’ект промыслу і зверагадоўлі.
у ВКЛ у 15—17 ст. назва людзей, якія бралі ў арэнду ворную зямлю і інш. ўгоддзі за пэўную плату — куніцу. К. выступалі сяляне, мяшчане, баяры, зямяне, татары і інш.Найб.К было ў Жамойці.
КУНСТКА́МЕРА (ад ням. Kunstkammer кабінет рэдкасных рэчаў, музей). збор гіст., маст., прыродазнаўчанавук. і інш. калекцый рэдкасцей, а таксама памяшканне для іх захоўвання. У 16—17 ст. К. стваралі пры княжацкіх і каралеўскіх дварах. Пад такой назвай у Пецярбургу на базе асабістых калекцый цара Пятра I засн. найстарэйшы рас. музей (1714, адкрыты ў 1719). У 1724 увайшла ў склад рас.АН і ператворана ў комплексны музей, з 1727 размешчана ў спец. будынку, у 1830-я г. падзелена на анат., этнагр., бат., заал. і інш. музеі.
верхняе мужчынскае адзенне, што апраналі на жупан. К прыйшоў з Венгрыі ў Польшчу, у 16 ст. — на Беларусь і разам з жупаном стаў традыц. адзеннем заможнай шляхты. Шылі доўгі, ніжэй каленяў, з разрэзанымі рукавамі, якія свабодна звісалі або закідваліся на плечы. Верхняя частка заўсёды расшпілена, каб быў відаць жупан. У 16 ст. К. шылі з сукна, пазней з шоўку, зімою падшывалі лёгкім футрам. Колер К. звычайна яркі, але цямнейшы за жупан; падкладка інш. колеру; дадаткам быў тканы каляровы пояс, у т. л.слуцкія паясы. З 1778 К. і жупан у паасобных ваяводствах мелі пэўны вызначаны колер, што надавала ім характар ваяводскага мундзіра. У 2-й пал. 19 ст. стаў урачыстым адзеннем арыстакратыі.
КУНЦЭ́ВІЧ (Анатоль Дзям’янавіч) (н. 6.8.1934, в. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Ген.-лейт. (1987). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Ваен. акадэмію хім. аховы (1958), дзе і працаваў (з 1977 праф.). Дырэктар Цэнтра экатаксіметрыі пры Ін-це хім. фізікі Рас.АН. Навук. працы па арган. і прыкладной хіміі, даследаванні новых рэчываў і іх рэакцыйнай здольнасці ў монамалекулярных слаях, на мяжы падзелу фаз у мнагафазных сістэмах. Распрацаваў тэарэт. асновы стварэння высокарэакцыйных сарбентаў. Абгрунтаваў канцэпцыю «каардынацыйнага эфекту» ў рэакцыях нуклеафільнага замяшчэння.
КУНЦЭ́ВІЧ (Іасафат) (у свеце Іван; 1580, г. Уладзімір-Валынскі, Украіна — 12.11.1623),
уніяцкі царкоўны дзеяч. Вывучаў багаслоўе ў семінарыі пры Віленскім Троіцкім манастыры. З 1604 манах, у 1609 пасвячоны ў святара. У 1613—17 настаяцель Быценскага, Жыровіцкага і Віленскага Троіцкага манастыроў. Разам з мітрапалітам Іосіфам Руцкім удзельнічаў у стварэнні ордэна базыльян. У 1618—23 архіепіскап полацкі. Аўтар палемічных твораў у абарону Брэсцкай уніі 1596 на старабел. і польскай мовах. Энергічна распаўсюджваў уніяцтва, у т. л. прымусовымі сродкамі, што выклікала супраціўленне гараджан. Канцлер ВКЛ Л.Сапега ў лісце да К. абвінавачваў яго ў «гвалтоўным уціску чалавечага сумлення». Забіты ў час Віцебскага паўстання 1623. У хуткім часе абвешчаны блажэнным, у 1867 — святым каталіцкай царквы.
КУНЦЭ́ВІЧ (Ірэна Адольфаўна) (н. 10.8.1936, в. Таўканы Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1989). Скончыла БСГА (1961). З 1969 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па вывучэнні ўплыву дзеяння ўгнаенняў на розных відах глебы.
Тв.:
Влияние длительного применения удобрений на плодородие дерново-подзолистой супесчаной почвы Полесья БССР и продуктивность севооборота (разам з М.П.Казлоўскай) // Агрохимия. 1983. № 3;
Баланс асноўных элементаў жыўлення і прадукцыйнасць севазвароту ва ўмовах лёгкіх глебаў Беларускага Палесся // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1993. № 3.
КУНЦЭ́ВІЧ (Канстанцін Мікалаевіч) (н. 8.2.1951, в. Сурнаўка Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1994), праф. (1994). Скончыў Ленінградскі ун-т (1977). З 1981 у БДУ. Даследуе праблемы лібералізму, канстытуцыйнае права, пытанні консульскай дзейнасці. Аўтар навуч. дапаможнікаў па канстытуцыйным праве.