КРЫВАШЭ́ІН (Мікалай Іванавіч) (1885 г. Ржэў Цвярской вобл., Расія — 1937),
удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны на Беларусі. З 1915 на Зах. фронце, вёў рэв. агітацыю сярод салдат. Чл.РСДРП(б). З сак. 1917 чл. Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з крас.чл. бальшавіцкай фракцыі выканкома Зах. фронту, дэп. Устаноўчага сходу ад Зах. акругі і фронту. З ліст. 1917 чл. часовага бюро ВРКЗах. фронту, старшыня выканкома Савета сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ.; са студз. 1918 нам. старшыні Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Са снеж. 1918 нач. гарнізона г. Мінска. З ліп. 1919 на Зах. фронце, камандаваў чырвонаармейскім атрадам пад Баранавічамі. У 1930-я г. ў Маскве, у 1936 беспадстаўна арыштаваны, расстраляны.
КРЫВАШЭ́ІН (Сямён Майсеевіч) (28.11.1899, г. Варонеж, Расія — 16.9.1978),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-лейт. танкавых войск (1943), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, вайны ў Іспаніі ў 1936—37, баёў каля воз. Хасан (1938), вызваленчага паходу ў Зах. Беларусь 1939 (прымаў разам з ген. Г.Гудэрыянам сумесны развітальны сав.-герм. парад у Брэсце), сав.-фінл. вайны 1939—40. З 1941 на Цэнтр., Калінінскім, 1-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Часці корпуса пад яго камандаваннем вызначыліся пры фарсіраванні р. Шчара, вызваленні Слоніма, Брэста, Варшавы, штурме Берліна. Да 1953 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін Брэста (1974).
рака ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Друць (бас.р. Дняпро). Даўж. 46 км. Пл. вадазбору 242 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Раманаўка. Цячэ па Аршанскім узв. Даліна на вял. працягу добра распрацаваная, трапецападобная, у вярхоўі невыразная. Пойма вузкая, лугавая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 3 км, астатняе звілістае. Шыр. ракі ў межань да 10 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Асн. прыток — р. Ржаўка. Рака прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў.
КРЫВЕ́НКА (Сяргей Мікалаевіч) (1.2.1847, г. Барысаглебск Варонежскай вобл., Расія — 18.6.1906),
расійскі публіцыст, рэвалюцыянер-народнік. Скончыў Паўлаўскае ваен. вучылішча ў Пецярбургу (1867). У 1873—83 на старонках час.«Отечественные записки» распрацоўваў праграму і тактыку народніцтва, адстойваў прынцып вярх. права народа на зямлю, прапагандаваў кааператыўныя прадпрыемствы, здольныя канкурыраваць з капіталіст. вытв-сцю. З 1876 чл.«Народнай волі». У 1884—90 у ссылцы ў Вяцкай і Табольскай губ. У 1891—95 рэдактар час. «Русское богатство», у 1896—97 — «Новое слово», дзе прапагандаваў «малых спраў тэорыю». Аўтар успамінаў пра І.С.Тургенева і М.Я.Салтыкова-Шчадрына.
КРЫ́ВЕНСКІ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д Дзейнічаў у 1908—14 ва ўрочышчы Крывое каля маёнтка Раманаўка Рэчыцкага пав. (цяпер в. Раманаўка ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл.). Належаў «Таварыству распрацоўкі лесу». Вырабляў дошкі, брусы, фрызы з дрэва цвёрдых лісцевых парод. Меў паравы рухавік (40 к. с.). У 1913 працавала 50 чал.
у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 18 км на Пн ад г. Браслаў. Пл. 0,23 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 4,8 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 3 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, у залівах нізкія, забалочаныя.
КРЫВЕ́Ц (Сяргей Міхайлавіч) (1909, в. Дубна Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 28.4.1945),
бел.паэт. Вучыўся ў Беластоцкім пед. ін-це (1940—41). Удзельнік нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. З 1930 працаваў цесляром у Гродне, пасля ў Беластоку. З 1944 у Чырв. Арміі, загінуў у баях пад Гдыняй. Друкаваўся з 1928. Многія яго творы (вершы, эпіграмы, апавяданні) распаўсюджваліся ў рукапісах. Пісаў пра цяжкае жыццё рабочых ва ўмовах крызісу 1930-х г. (у вершах «Думы безработнага», «Крызіс» і інш. пачуццё безнадзейнасці і адчужанасці беспрацоўнага), паэтызаваў ідэю сац. і нац.-вызв. барацьбы, салідарнасць працоўных.
велічыня, якая характарызуе адхіленне крывой (паверхні) у наваколлі дадзенага яе пункта ад датычнай прамой (датычнай плоскасці). Вызначае скорасць павароту датычнай пры руху па крывой.
Няхай на крывой ёсць пункт М, дзе датычная стварае вугал α з воссю абсцыс, і пункт M′, аддалены ад M на адлегласць AS. Калі вугал датычнай у M′, роўны α+Δα, το сярэдняя К. дугі MM′ роўная
. Граніца сярэдняй К. пры ΔS→0 (калі яна існуе) наз.К у пункце M. Велічыня К. акружнасці радыуса R адваротная радыусу, г. зн.
. К. крывой y=y(x) роўная k = y″ [1 + (y′)2]−3/2. Аналагічна вызначаецца К. прасторавай крывой. Поўная К. паверхні роўна здабытку найб. і найменшай К. сячэнняў паверхні плоскасцямі, што праходзяць праз нармаль у зададзеным пункце. Поўная К. плоскасці роўная нулю, сферы — дадатная, аднаполасцевага гіпербалоіда — адмоўная.