Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ДЖЭ́РСІ́

(англ. jersey ад назвы в-ва Джэрсі),

асновавязаная тканіна (трыкатаж) з шарсцяных, баваўняных, шаўковых ці сінт. нітак; а таксама адзенне з такой тканіны.

т. 6, с. 99

ДЖЭ́РСІ-СІ́ЦІ

(Jersey City),

горад на ПнУ ЗША, зах. прыгарад Нью-Йорка, на правым беразе р. Гудзон, у штаце Нью-Джэрсі. Засн. ў 1630. Каля 230 тыс. ж., з прыгарадамі каля 600 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Марскі порт (частка Нью-Йоркскага партовага комплексу). Прам-сць: нафтаперапр., хім. (выраб мыйных і парфумерна-касметычных сродкаў), эл.-тэхн. і радыёэлектронная, харчасмакавая (у т.л. перапрацоўка кавы), фармацэўтычная, швейная, тэкстыльная. Суднабудаванне. Вытв-сць прамысл. абсталявання. Музеі.

т. 6, с. 99

ДЖЭРЫ́Д, Шот-эль-Джэрыд,

бяссцёкавая ўпадзіна ў цэнтр. частцы Туніса, на выш. 16 м. Даўж. 120 км. Шыр. 60 км. У час зімовых дажджоў ператвараецца ў мелкае салёнае возера, у сухі час года перасыхае. Вакол Дж. крыніцы прэсных грунтавых вод і артэзіянскія калодзежы з аазісамі.

т. 6, с. 99

ДЖЭСПІЛІ́Т,

горная парода, тое, што жалезісты кварцыт.

т. 6, с. 99

ДЖЭТЫ́М,

горны хрыбет у Цянь-Шані, на Пд ад хр. Тэрскей-Алатау, у Кіргізіі. Даўж. каля 120 км, выш. да 4931 м. Пераважае высакагорны рэльеф. Уздоўж паўд. падножжа цячэ р. Нарын. На схілах стэпавая, лугава-стэпавая і лугавая расліннасць. Ва ўсх. частцы — ледавікі.

т. 6, с. 99

ДЖЭ́ФЕРСАН (Jefferson) Томас

(11.4.1741, Шадвел, штат Віргінія, ЗША — 4.7.1826),

дзеяч амерыканскага нац.-вызв. руху, адзін з заснавальнікаў ЗША, паліт. філосаф, асветнік. Адвакат, плантатар. Член заканад. сходу брыт. калоніі Віргінія (1769—74), выступаў за вызваленне неграў-рабоў. У вайну за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 дэп. 2-га Кантынент. кангрэса (1775—76, 1783), распрацаваў праект Дэкларацыі незалежнасці 1776 (у ёй значнае месца адвёў канцэпцыі правоў чалавека); член заканад. сходу (1776—79) і губернатар штата Віргінія (1779—82), падрыхтаваў «Статут аб рэлігійнай свабодзе». Пасланнік ЗША у Францыі (1785—89). Лідэр (разам з П.Генры) антыфедэралістаў. Ініцыіраваў прыняцце кангрэсам ЗША закону аб забароне рабства на ПнЗ краіны (1787). Дзярж. сакратар ЗША у 1-м урадзе Дж.Вашынгтона (1790—93). Віцэ-прэзідэнт (1797—1801) і прэзідэнт ЗША (1801—09). У часы прэзідэнцтва Дж. скасаваны антыдэмакр. законы папярэдняга ўрада Дж.Адамса аб іншаземцах і здрадзе, скарочаны ўзбр. сілы і дзярж. апарат, набыта Луізіяна (1803), устаноўлены дыпламат. адносіны з Расіяй (1808—09) і інш. Садзейнічаў развіццю архітэктуры і сістэмы адукацыі ў ЗША, у т.л. буд-ву Віргінскага ун-та ў г. Шарлатсвіл (1817—26).

Літ.:

Печатнов В.О. Гамильтон и Джефферсон. М., 1984;

Согрин В.В Джефферсон: Человек. мыслитель, политик. М., 1989.

Т.Джэферсан.