МУЛЕ́Н ((Moulin) Жан) (20.6.1899, г. Безье, Францыя — 8.7.1943),
герой франц. Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. У 1940 прэфект дэпартамента Эр і Луар, адхілены ад пасады ўрадам «Вішы». З 1941 чл. руху «Змагарная Францыя», прадстаўнік яго кіруючага органа Франц.нац.к-та (ФНК) у паўд. зоне краіны (са студз. 1942), ген. прадстаўнік ФНК па ўсёй Францыі (з лют. 1943). Заснавальнік і першы старшыня (з 27.5.1943) Нац. савета Супраціўлення. 21.6.1943 схоплены гестапаўцамі і закатаваны. У г. Шартр — помнік.
бел. і расійскі балетмайстар, артыст балета. Засл. дз. маст. Беларусі (1956). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1926). У 1926—46 (з перапынкам) і 1960—73 працаваў у розных т-рах, у т. л. ў Вял. т-ры ў Маскве (1931—37). У 1937—41 саліст і балетмайстар, у 1946—60 гал. балетмайстар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. На бел. сцэне з вял. эмацыянальнасцю выканаў партыі Зігфрыда («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Базіля («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Раба («Карсар» А.Адана). Як балетмайстра яго вылучалі музыкальнасць, імкненне да драм. апраўданасці харэаграфічнага вырашэння, што найб. рэалізавана ў бел. балетах «Князь-возера» В.Залатарова (1949, Дзярж. прэмія Беларусі 1950), «Салавей» М.Крошнера (1950), «Падстаўная нявеста» Г.Вагнера (1958); у класічным і сучасным рэпертуары: «Марная засцярога» П.Л.Гертэля (1938 і 1959), «Дон Кіхот» (1941, 1946), «Лебядзінае возера» (1938), «Спячая прыгажуня» (1954), «Шчаўкунок» (1956) Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні і «Бахчысарайскі фантан» (абодва (1949), «Доктар Айбаліт» І.Марозава (1951).
Літ.:
Чурко Ю. Канстанцін Мулер // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986;
Яе ж. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 36—43.
МУЛЁЎ (Юрый Уладзіміравіч) (н. 30.9. 1954, Мінск),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1995), Чл. Нью-Йоркскай АН (1994). Скончыў БПІ (1979), дзе і працаваў. З 1988 у Міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі пры БПА (з 1994 заг. кафедры). Навук. працы па эл.-фіз. уласцівасцях цепланосьбітаў і распрацоўцы сістэм дыягностыкі іх стану.
Тв.:
Контроль пароводяных потоков диэлькометрическим методом // Теплоэнергетика. 1990. № 8;
Методика расчета электрофизических свойств водного теплоносителя в широком диапазоне параметров состояния при различных частотах // Изв. вузов и ЭО СНГ. Энергетика. 1992. № 5—6.
МУ́ЛІС ((Mullis) Кэры Бэнкс) (н. 28.12.1944, г. Ленар, ЗША),
амерыканскі біяхімік. Скончыў тэхнал.ін-т у Джорджыі (1966). З 1979 у карпарацыі «Цэтус» у г. Эмервіль, з 1986 у карпарацыі «Ксітронікс» у г. Сан-Дыега. Навук. працы па генетычнай інжынерыі. Распрацаваў метад полімеразнай ланцуговай рэакцыі — атрыманне неабмежаванай колькасці новых малекул ДНК з дапамогай ферменту ДНК-полімеразы. Нобелеўская прэмія 1993.
горад у цэнтр.ч. Пакістана, паблізу р. Чынаб. Каля 1,2 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны гандл.-прамысл. цэнтр баваўнаводчага раёна. Прам-сць: маш.-буд. і металаапр. (пераважна с.-г. інвентар), тэкст., гарбарна-абутковая, харч. (алейная, малочная). Вытв-сцьмінер. угнаенняў. ЦЭС. Ручное дыванаткацтва, саматужна-маст. промыслы, у т. л. кераміка і вырабы з вярблюджай скуры. Ун-т. Маўзалеі 12—14 ст.
Узнік у сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. як цэнтр племя мала. У старажытнасці вядомы пад назвамі Муластханапура, Каш’янапура. У 326 да н.э. заваяваны Аляксандрам Македонскім. У 713 захоплены арабамі. У 8 ст. цэнтр мусульм. княства, у 10 ст. — тэакратычнай дзяржавы карматаў. У 11 ст. заваяваны Махмудам Газневі [998—1030). У 12 ст. ўвайшоў у дзяржаву Гурыдаў, з 1228 — у Дэлійскі султанат. У 1398 захоплены Цімурам. У 1527 заваяваны Бабурам, да 1752 у складзе Магольскай імперыі. З 1818 уладанне сікхаў. У 1849 акупіраваны брыт. войскамі. Пасля падзелу Індыі (1947) адышоў да Пакістана.
рака ў Марока. Даўж. 520 км, пл.бас. больш за 50 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Сярэдні Атлас, упадае ў Міжземнае м. Сярэдні расход вады каля г. Мешра-Кліла 23 м³/с. У ніжнім цячэнні гідравузел і арашальная сістэма Мешра-Хамады, вышэй плаціна, ГЭС, вадасховішча і арашальная сістэма Мешра-Кліла.
МУ́ЛЬДА (ням. Mulde літар. карыта) у геалогіі, чашападобная разнавіднасць сінклінальнай складкі або тэктанічная ўпадзіна ізаметрычнай ці авальнай формы. Памеры М. ад некалькіх дзесяткаў метраў да соцень кіламетраў. Вылучаюць: М. накладзеныя, што запоўнены адкладамі, якія залягаюць паката або гарызантальна рэзка нязгодна з дыслацыраванымі горнымі пародамі (часта змяшчаюць буравугальныя радовішчы); М. асядання — зніжэнне паверхні над падземнымі горнымі вырабаткамі або ў выніку распрацоўкі нафтавых і газавых радовішчаў; М. ўціснутыя — прагінанне паверхні над ачагамі гразевых вулканаў; М. кампенсацыйныя — паніжэнні ў надсалявых адкладах вакол саляных купалаў у сувязі з адтокам пластычнай солі.
у карэйскай міфалогіі агульная назва вадзяных духаў, што жылі ў морах, рэках, балотах і калодзежах. Лічылася, што душы тапельцаў рабіліся М. Каб уміласцівіць М. і пазбегнуць бедстваў, звязаных з воднай стыхіяй, жыхары Карэі прыносілі ахвяры духам чатырох мораў і сямі вял. вадаёмаў.
МУ́ЛЬНАЕ ВО́ЗЕРА У Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Ясельда, за 25 км на Пн ад г. Іванава. Пл. 0,51 км², даўж. 900 м, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 21 м, даўж. берагавой лініі каля 2,5 км. Схілы катлавіны нізкія, разараныя, на З і У пад хмызняком. На Пн тэраса выш. 2 м. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае.