ВЫ́МНА,
возера ў Віцебскім р-не, у
ВЫ́МНА,
возера ў Віцебскім р-не, у
ВЫ́МНА,
вёска ў Віцебскім р-не, на беразе
ВЫМНЯ́НКА,
рака ў Віцебскім р-не, левы прыток Касплі (
ВЫ́МПЕЛ (галанд. wimpel),
1) раздвоены на канцы, доўгі і вузкі сцяг, які паднімаецца на
2) Футляр з доўгай яркай стужкай, які выкарыстоўваюць для скідвання з самалётаў ці верталётаў данясенняў, карэспандэнцыі і
ВЫ́МУШАНАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,
вылучэнне электрамагнітных хваль квантавымі сістэмамі (
Поўная магутнасць вымушанага выпрамянення пры ўзаемадзеянні актыўнага асяроддзя са знешнім эл.-магн выпрамяненнем выражаецца формулай , дзе — энергія выпрамененага (паглынутага) фатона; Em і En — энергія электрона на больш высокім і больш нізкім узроўнях; ωmn — імавернасць выпрамянення (паглынання); Nm і Nn — заселенасць больш высокага і больш нізкага ўзроўняў. Актыўнае асяроддзе мае інверсную заселенасць узроўняў Nm>Nn і P>0; у раўнаважных сістэмах Nm<Nn, і таму сістэма паглынае знешняе выпрамяненне (P<0).
Л.М.Арлоў.
ВЫ́МУШАНЫЯ ВАГА́ННІ,
ваганні, якія ўзнікаюць у сістэме пад дзеяннем пераменнай знешняй сілы.
Пад дзеяннем знешняй сілы ў сістэме адначасова ўзнікаюць уласныя ваганні і вымушаныя ваганні. Праз пэўны час уласныя ваганні затухаюць і ў сістэме ўсталёўваюцца вымушаныя ваганні. Амплітуда іх большае з павелічэннем амплітуды знешняй сілы і з памяншэннем трэння (супраціўлення) у сістэме пры
ВЫ́МЯ,
малочныя залозы млекакормячых жывёл. У жвачных і кабыл размяшчаецца ў пахвіннай вобласці, паміж сцёгнамі; у свіней — сіметрычна справа і злева ад «белай» лініі жывата. У самцоў рудыментарныя малочныя залозы ёсць спераду машонкі. Адрозніваюць множнае вымя з 4—8 доляў (
Малако ўтрымліваецца ў вымі дзякуючы капілярнасці, а таксама наяўнасці кругавых запіральных мышцаў (сфінктэраў) у сасках. Лактацыя мае сезонны характар. Рост і развіццё вымя цесна звязаны з дзейнасцю яечнікаў. Пад уплывам іх гармонаў вымя цельнай каровы расце ў 2-й
ВЫМЯРА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
оптыка-механічная машына для вымярэння вонкавых і ўнутраных лінейных памераў. Мае межы вымярэнняў: ніжнюю ад 0 (для вонкавых памераў) і ад 13,5
Дэталь, якая кантралюецца, устанаўліваецца на прадметны стол або люнеты. Адліковым прыстасаваннем служыць трубка аптыметра або інтэрферометра. Вымярэнне ажыццяўляецца параўнаннем памераў рабочай і ўзорнай дэталей (пераважна канцавых мер) або прамым вымярэннем. Вымяральная машына выкарыстоўваецца пераважна для праверкі і настройкі нутрамераў, вымярэння
М.І.Дудо.
ВЫМЯРА́ЛЬНАЯ ТЭ́ХНІКА,
галіна навукі і тэхнікі, звязаная з вывучэннем, вырабам і выкарыстаннем сродкаў вымярэнняў. Грунтуецца на
Вымяральная тэхніка ўзнікла ў глыбокай старажытнасці і была звязана з вымярэннем мас і аб’ёмаў, адлегласцей і плошчаў, адрэзкаў часу, вуглоў
Шырока выкарыстоўваюцца (пераважна ў машынабудаванні)
А.Р.Архіпенка, У.М.Сацута.
ВЫМЯРА́ЛЬНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
сродкі вымярэння, якія даюць магчымасць непасрэдна адлічваць (рэгістраваць) значэнне велічыні, што вымяраецца.
Паводле прызначэння падзяляюцца на электравымяральныя прылады, цеплатэхнічныя прылады, метэаралагічныя прылады, гідралагічныя прылады, актынаметрычныя (актынометры, піргеліёметры, альбедометры, балансамеры), астранамічныя інструменты і прылады, геадэзічныя прылады і інструменты, акустычныя (фазометры, шумамеры, акустычныя інтэрферометры і
У.М.Сацута.