хваробы раслін, што выклікаюцца грыбамі, у цыкле развіцця якіх ёсць склероцыі. Найб. шкаданосныя белая гніль агуркоў, морквы, пятрушкі, сельдэрэю, лубіну, фасолі і інш. культур, рак канюшыны (гл.Рак раслін). На Беларусі пашыраны таксама С. азімых збожжавых, узбуджальнік якога (склератынія злакавая) пашкоджвае жыта, пшаніцу, цімафееўку, лісахвост і інш.
Паразіт заражае пасевы азімых увосень і зімуе ў тканках раслін у выглядзе грыбніцы. Вясной на лісці хворых раслін паяўляецца шараваты, камякаваты налёт міцэлію. Пазней унутры сцёблаў пад эпідэрмісам і каля асновы лісця ўтвараюцца склероцыі, якія ўвосень прарастаюць і заражаюць пасевы азімых.
род сумчатых грыбоў сям. склератыніевых. Каля 15 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным поясе. Паразіты травяністых раслін, большасць — на раслінах сям. асаковых. Выклікаюць склератыніёзы. На Беларусі найб. пашыраны С. склерацыйныя (S. sclerotiorum), узбуджальнік белай гнілі с.-г. культур, і С. канюшынавая (S. trifoliorum), узбуджальнік рака канюшыны.
Цыкл развіцця мае 2 стадыі: на першай утвараюцца склероцыі, што служаць для перазімоўкі грыба, на другой — міцэлій або пладовыя целы (апатэцыі). Міцэлій шматклетачны, белы, лямцавы, знаходзіцца на паверхні расліны або ўнутры пашкоджаных органаў. На ім развіваюцца склероцыі, якія вясной прарастаюць міцэліем або некалькімі жаўтавата-карычневымі апатэцыямі дыяметрам да 10 мм. Канідыяльнае споранашэнне адсутнічае.
СКЛЕРАФІ́ТЫ (ад грэч. sklēros цвёрды, шчыльны + ...фіт),
засухаўстойлівыя (ксерафільныя) расліны з шорсткімі парасткамі. Шорсткасць сцёблаў і лісця абумоўлена моцным развіццём мех. тканак, таму пры водным дэфіцыце ў раслін адсутнічаюць прыкметы завядання. З траў да С. адносяць дурнічнік калючы, сінегаловік палявы, кавылі; з кустовых раслін — ігліцу пантыйскую, саксаул і інш.
паталагічнае ўшчыльненне тканкі ці органа, выкліканае гібеллю функцыян. элементаў і заменай іх злучальнай тканкай. Бывае С. дыфузны (агульнае пашкоджанне органа) і ачаговы (частковае пашкоджанне). Адрозніваюць атэрасклероз, кардыясклероз, С. нырак (нефрасклероз), лёгкіх (пнеўмасклероз), печані (цыроз печані). Асобная форма С. — рассеяны склероз.
хранічнае інфекцыйнае захворванне з утварэннем у сценках верхніх дыхальных шляхоў (пераважна носа) гранулём. Узбуджальнік — клебсіела (палачка Валковіча-Фрыша). Інфекцыя перадаецца кропельным або кантактна-бытавым шляхам.
Прыкметы: сухасць у носе і глотцы, закладванне сліззю і коркамі, непраходнасць дыхальных шляхоў, бывае пашкоджанне слёзных шляхоў, слыхавых праходаў, зроку. Другасныя змены пры С. — хранічны бранхіт, пнеўмасклероз і інш. Лячэнне: тэрапеўт., хірург., прамянёвае.
СКЛЕРО́МЕТР (ад грэч. sklēros цвёрды, шчыльны + ...метр),
прылада для вымярэння цвёрдасці металаў, крышталяў, пакрыццяў і інш. матэрыялаў. Засн. на метадах драпін і ўціскання. Цвёрдасць матэрыялу вызначаюць нагрузкай, пры якой застаецца драпіна пэўнай шырыні або ўціснутасць пэўнай плошчы.
шматклетачны вегетатыўны орган грыба, што знаходзіцца ў спакоі. Утвораны шчыльным спляценнем гіфаў, мае шарападобную ці няправільную форму, часта з цёмным верхам і белым асяродкам, памерам ад долей міліметра да 2 см і больш. Прызначаны для захоўвання грыба, утвараецца пры неспрыяльных умовах. У некат. грыбоў (напр., склератынія, батрыціс, спарыння) — адна са стадый жыццёвага цыкла.
СКЛІФАСО́ЎСКІ (Мікалай Васілевіч) (6.4.1836, г. Дубэсар, Малдова — 13.12.1904),
расійскі хірург.Д-р медыцыны (1863). Скончыў Маскоўскі ун-т (1859). З 1870 праф. Кіеўскага ун-та, з 1871 пецярб. Медыка-хірургічнай акадэміі, з 1880 Маскоўскага ун-та, у 1893—1900 дырэктар Ін-та удасканальвання ўрачоў у Пецярбургу. Удзельнік войнаў: аўстра-прускай (1866), франка-прускай (1870—71), руска-турэцкай (1877—78). Навук. працы па пытаннях ваенна-палявой хірургіі, траўматалогіі, хірургіі органаў брушной поласці. Прапанаваў метад злучэння касцей — «рускі замок» («замок С.»); распрацаваў метады лячэння мазгавых грыж. Прапанаваў і ўкараніў у хірург. практыку асептыку і антысептыку. Яго імем названы НДІ хуткай мед. дапамогі ў Маскве.
граматычная словазмяняльная катэгорыя іменных часцін мовы, якая служыць для сінтакс. адносін з інш. словамі ў складзе словазлучэнняў ці сказаў. У бел. мове 6 склонаў: назоўны (прамы), родны, давальны, вінавальны, творны, месны (ускосныя). Сустракаецца ўстарэлая клічная форма.
Кожнай склонавай форме ўласціва пэўнае грам. значэнне. Напр., формай назоўнага склону выражаецца значэнне суб’екта дзеяння («прыйшлі вясна»), формамі ўскосных — аб’екта дзеяння («будаўніцтва школы», «падарунак дзецям»), прыналежнасці («хата рыбака»), якаснай ацэнкі («дзяўчына з гонарам»), сродку ці спосабу дзеяння («жніво камбайнам»), месца («працаваць у лесе»), часу («адпачыць пасля працы») і інш.
Найб. семантычна ёмкія і прадуктыўныя ва ўжыванні родны, вінавальны, творны і месны С Назоўны і давальны больш абмежаваныя па значэннях і канструктыўна. С. прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, абагульнена-якасных займеннікаў, дзеепрыметнікаў залежыць ад С. назоўніка і самастойнага значэння не мае.
Літ.:
Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985;
Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.
бел. вучоны ў галіне отанеўралогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1975). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), з 1954 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (кіраўнік лабараторыі). Навук. працы па пытаннях паталогіі вестыбулярнай і слыхавой функцый пры пашкоджаннях галаўнога мозга, ужыванні электраністагмаграфіі. Распрацаваў спосаб даследавання вестыбулярнай функцыі.
Тв.:
Невриномы слухового нерва. Мн., 1970 (разам з Э.І.Злотнікам);
Нистагм. Мн., 1990 (разам з С.Р.Цемахавым);
Вестибулярный рекруитмент. Мн., 1990 (з ім жа);
Автоматизированный анализ вестибулосоматических и вегетативных реакций. Вильнюс, 1990 (разам з В.Піўрыкасам, А.Жукаўскасам).