СКЛЕРАТЫ́НІЯ (Sclerotinia),
род сумчатых грыбоў
Цыкл развіцця мае 2 стадыі: на першай утвараюцца склероцыі, што служаць для перазімоўкі грыба, на другой — міцэлій або пладовыя целы (апатэцыі). Міцэлій шматклетачны, белы, лямцавы, знаходзіцца на паверхні расліны або ўнутры пашкоджаных органаў. На ім развіваюцца склероцыі, якія вясной прарастаюць міцэліем або некалькімі жаўтавата-карычневымі апатэцыямі дыяметрам да 10
С.І.Бельская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)