функцыя незалежных параметраў (гл.Параметры стану), якія вызначаюць стан тэрмадынамічнай сістэмы. Да Х.ф. адносяць патэнцыялы тэрмадынамічныя і энтрапію. Х.ф. сістэмы роўная суме Х.ф. яе складальных частак. З дапамогай Х.ф. і яе вытворных па незалежных пераменных (т-ры, аб’ёме і інш.) вызначаюць тэрмадынамічныя ўласцівасці сістэмы.
агульнае, істотнае ў індывідуальнасці персанажа, падзеі, пейзажы, інтэр’еры, перажыванні. Складае аб’ект маст. асэнсавання і ацэнкі пазамаст. рэальнасці: з’яў, звязаных з пэўнай гіст. эпохай ці нац.-культ. традыцыяй, духоўнай сферы чалавека, яго ўчынкаў, паводзін, вонкавага выгляду, быт. ці прыроднага асяроддзя і інш. Цесна звязана з успрыманнем эстэтычным. Найб. магчымасцямі адлюстравання Х. валодаюць эпічныя і драм. жанры л-ры, тэатр. кінамастацтва; уласціва таксама лірыцы, скульптуры і жывапісу; ускосна і апасродкавана — муз. і харэаграфічным творам.
Тэрмін «Х.» выкарыстоўваўся ў антычнасці для абазначэння асоб у маст. творах. Арыстоцель лічыў, што Х. ў трагедыі выяўляецца праз дзеянні і яго наяўнасць не абавязковая. Вызначальную ролю Х. ў мастацтве падкрэсліваў Г.Лесінг. Праблемы Х. як тэарэт.эстэт. паняцця распрацоўвалі Г.Гегель. Ф.Энгельс, прадстаўнікі культ.-гіст. школы і інш. У вузкім сэнсе тэрмін «Х.» выкарыстоўваюць для абазначэння персанажаў (пераважна рэаліст. твораў), якім уласціва разнастайнасць і адзінства рыс, для характарыстыкі муз. твораў, звязаных з пэўнай прадметнасцю. харэаграфічных твораў. арыентаваных на традыцыі нар. мастацтва (гл.Характарны танец). Характарнымі наз. акцёраў, здольнасці якіх у большай ступені раскрываюцца пры выкананні роляў з яркім саслоўным. быт. ці нац. каларытам.
ХАРА́Л (ням. Choral ад позналац. cantus choralis харавое песнапенне),
1) традыц. (кананізаванае) аднагалосае песнапенне на лац. мове ў рымска-каталіцкай царкве (гл.Грыгарыянскі харал) і на роднай мове ў пратэстанцкай царкве (гл.Пратэстанцкі харал), якое з’яўлялася ч. богаслужэння. Стаўшы прадметам перапрацовак, складаў тэматычную і канструкцыйную глебу твораў прафес.муз. мастацтва амаль да класіцызму.
2) Вак. шматгалосая (хар.) апрацоўка аднагалосага Х. Часта састаўная ч. араторый, кантат, «страсцей». Майстар хар. апрацоўкі І.С.Бах.
ХАРАЛО́ГІЯ (ад грэч. chōros месца, прастора + ...логія),
арэалогія, раздзел біягеаграфіі, які вывучае заканамернасці размяшчэння арганізмаў і іх згуртаванняў у прасторы. Падзяляецца на фітахаралогію (Х. раслін) і зоахаралогію (Х. жывёл). Аб’екты вывучэння: вобласці пашырэння (арэалы) асобных відаў і інш.сістэм. груп (таксонаў) раслін і жывёл, іх геагр. размеркаванне і міграцыя, сучасны стан. заканамернасці развіцця і фарміравання натуральных і антрапагенных змен арэалаў і інш. Звязана з сістэматыкай, палеагеаграфіяй і філагеніяй.
(Harald Haatfager, літар. — Харальд Прыгожавалосы; каля 850 — каля 933 ці пазней),
першы конунг (кароль) Нарвегіі [2-я пал. 9—1-я пал. 10 ст.], заснавальнік дынастыі Хорфагераў. Сын дробнага правіцеля з Паўд.-Усх. Нарвегіі. Каля 872 знішчыў або падпарадкаваў сабе правіцеляў асобных абласцей і аб’яднаў нарв. землі. Упершыню ўвёў у Нарвегіі пагалоўны падатак, рабіў паходы на Аркнейскія а-вы і ў Шатландыю. Дасягнутае пры ім аб’яднанне краіны было нетрывалым.
ХА́РАЛЬД V (Harald; н. 21.2.1937, маёнтак Скаўгум каля Осла),
кароль Нарвегіі з 1991. Генерал і адмірал (1979). Сын караля Улафа V. Вывучаў эканоміку і паліт. навукі, вучыўся ў ваен. школе і кав. акадэміі. Удзельнік Алімп. гульняў 1964, 1968, 1972 (парусны спорт). Уступіў на трон пасля смерці бацькі (17.1.1991).
руіны аднаго з гал. цэнтраў харапскай цывілізацыі (археал. культура сярэдзіны 3-га тыс. — 17—16 ст. да н.э. на тэр. сучасных Індыі і Пакістана) каля старога рэчышча р. Раві ў Пенджабе. Паселішча адкрыта ў 1921. Займала плошчу больш за 260 га і складалася з цытадэлі, умацаванай сцяной з вежамі, і ніжняга горада, які меў выразную планіроўку, падзел на кварталы, адасобленыя вытв. комплексы (збожжасховішча, мукамольні, ліцейныя майстэрні). Пра развіццё рамёстваў сведчаць знаходкі керамікі, медных і бронзавых прылад (нажы, сярпы, пілы і інш.), зброі (наканечнікі стрэл і коп’яў, мячы і інш.).
горад, сталіца Зімбабве. Да 1982 наз. Солсберы. Адм. ц.прав.Усх. Машоналенд. Засн. ў 1890. 2 млн.ж. (1992). Размешчаны на плато Матабеле, на выш. 1473 м. Чыгункай звязаны з партамі Бейра і Мапуту (Мазамбік). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: харч., лёгкая, металургічная, цэментавая, хім., тытунёвая і інш.Ун-т. Цэнтр міжнар. канферэнцый. Музеі: каралевы Вікторыі, галерэя мастацтваў. Батан. сад. 2 кафедральныя -саборы.
Засн. ў 1890 як брыт. форт і названы імем Р.А.Т.Солсберы. З 1923 адм. цэнтр самакіравальнай калоніі Паўд. Радэзія. У 1935 атрымаў гар. права. З 1953 сталіца Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда. з 1964 — Радэзіі. з 1980 — Зімбабве.
гістарычная вобласць у 3 — сярэдзіне 18 ст. на Сярэднім Усходзе, якая ўключала паўн.-ўсх.ч. сучаснага Ірана, Мервскі аазіс, аазісы на Пд сучаснага Туркменістана, паўн. і паўн.-зах. часткі сучаснага Афганістана. Назва Х. (Хварасан) вядома з часоў Сасанідаў. У сярэдзіне 7 ст. заваяваны арабамі. Пасля распаду Араб. халіфата ўваходзіў у 9 — пач. 16 ст. па чарзе ў склад дзяржаў Тахірыдаў, Сафарыдаў, Саманідаў (гл.Саманідаў дзяржава), Газневідаў, Сельджукідаў, Харэзмшахаў і інш. Да мангольскіх заваяванняў у 1220-я г. адна з найб. эканамічна развітых абласцей. Сярэдняга Усходу. У 1510—1736 у складзе Сефевідаў дзяржавы. Пасля яе падзення частка Х. (Герацкая вобл. і Балх) увайшла ў склад Афганістана, частка — у склад Ірана, а Мерв заваяваны ў пач. 19 ст. туркменамі.
У Пружанскім і Бярозаўскім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Ясельда. Нізіннага тыпу. Пл. 7,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 6 тыс.га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,7 м. Ёсць мергель і сапрапель. Здабываецца торф на ўгнаенне. Паўн.ч. балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. Паўд.ч. не асушана, занята пераважна хмызняком, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.