рускі дзярж. і ваен. дзеяч, князь. У 1604 стольнік пры цару Барысе Гадунове. З прыходам да ўлады свайго сваяка Васіля Іванавіча Шуйскага ў 1606 прызначаны ваяводаю. Удзельнік задушэння Балотнікава паўстання 1606—07. У 1608 вёў перагаворы са шведамі аб саюзе супраць Ілжэдзмітрыя II, які аблажыў Маскву. У 1609—10 на чале рус.-швед. войска атрымаў шэраг перамог над войскам Ілжэдзмітрыя II, зняў аблогу Масквы і пераможцам увайшоў у сталіцу.
...СКАПІЯ (ад грэч. skopeō назіраю, разглядваю), другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да назірання, візуальнага даследавання чаго-н. (напр., рэнтгенаскапія, эндаскапія).
адна са старых рускіх сектаў, якая вылучылася з хрыставер’я (хлыстоў). У 1760—70-я г. пашырылася сярод аброчных сялян у шэрагу цэнтр. губерняў Расіі. Заснавальнікам і найб. аўтарытэтам С. лічыўся К.Селіванаў. Аскетызм у С. прыняў крайнюю форму: патрабаваў ад вернікаў «вогненнага хрышчэння» — кастрацыі. Лічылася, што менавіта С. (са спасылкай на Евангелле, дзе ідзе размова пра С., якія самі спаклалі сябе для царства нябеснага) будуць тымі выбраннікамі, «ангелападобнымі людзьмі», якія застануцца пасля страшнага суда. Царскія ўлады жорстка праследавалі С., неаднаразова ссылалі. У пачатку 20 ст. налічвалася прыблізна 5—6 тыс. С. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі абшчыны С. распаліся.
род жукоў сям. пласцініставусых. 5—6 відаў. Пашыраны ў Паўн. Афрыцы, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, на Пд Еўропы. Найб. вядомы С. свяшчэнны (S. sacer).
Даўж. 20—40 мм. Цела шырокае, чорнае, пярэднія галёнкі і налічнік зубчастыя. Яйцы адкладваюць у грушападобныя ўтварэнні з гною, якія закопваюць у глебу (у іх развіваюцца лічынкі). Кормяцца гноем, з якога папярэдне робяць шарыкі. С. свяшчэнны даўж. 21—37 мм, выявы якога былі ў Стараж. Егіпце прадметамі культу. Іл.гл. да арт.Гнаевікі.
СКАРАДЗІ́Т (ад грэч. skorodon часнок; ад часночнага паху, што ўзнікае пры ўдары па мінерале),
мінерал класа арсенатаў прыродных, гідрат арсеніду жалеза, Fe [As O4]∙2H2O. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі, утварае зямлістыя масы, рэдка крышталі пірамідальныя, прызматычныя, таблітчастыя. Колер шаравата-зялёны, зеленавата-буры. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 3,3 г/см³. Крохкі. Паходжанне гіпергеннае. Трапляецца ў жалезных шапках, у зонах акіслення рудных радовішчаў, вакол некат. тэрмальных крыніц у Аўстраліі, Францыі, Грэцыі, Вялікабрытаніі, Намібіі, Бразіліі.
рускі гравёр і мініяцюрыст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1764—73). У 1773—82 пенсіянер АМ у Лондане, дзе працаваў пад кіраўніцтвам Ф.Барталоцы, пазней самастойна. Пачынальнік у Расіі гравюры каляровай, а таксама выкананай у пункцірнай манеры. Гравюры вызначаюцца вытанчанасцю тэхн. прыёмаў, часам падобныя да малюнкаў сангінай або бістрам (партрэты І.І.Скарадумава, пач. 1790-х г.; К.Р.Дашкавай, 1777). Аўтар партрэтных мініяцюрных акварэляў, малюнкаў пяром.
Літ.:
Некрасова Е.А. Г.И.Скородумов. М., 1954.
Г.Скарадумаў. Партрэт І.І.Скарадумава. Пач. 1790-х г.
СКАРАПА́ДСКІ (Іван Ільіч) (1645, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 14.7.1722),
украінскі дзярж. дзеяч. З 1674 на Левабярэжнай Украіне, у часы гетманства І.С.Мазепы (1687—1708) быў генеральным бунчужным з 1698, генеральным есаулам з 1701, старадубскім палкоўнікам (1706—08). У Паўночную вайну 1700—21, калі Мазепа з часткай укр.старшыны казацкай перайшоў на бок шведаў (1708), С. захаваў вернасць Расіі і на старшынскай нарадзе ў г. Глухаў (17.11.1708) паводле рэкамендацыі цара Пятра I выбраны гетманам Левабярэжнай Украіны (1708—22). Удзельнік Палтаўскай бітвы 1709. Найбуйнейшы землеўладальнік (валодаў больш як 20 тыс. двароў); праводзіў у інтарэсах старшыны далейшае запрыгоньванне ўкр. сялян (у т. л. забараніў сялянам скардзіцца на паноў), раздаваў укр. землі рус. памешчыкам. Фактычна С. дзейнічаў пад поўным кантролем царскіх улад. Яго спробы ўзмацніць самастойнасць укр. казацкай старшыны ў кіраванні Левабярэжнай Украінай былі беспаспяховымі. Адхіліўшы пратэсты С., які бараніў Сакавіцкія артыкулы 1654, Пётр I 27.5.1722 стварыў Маларасійскую калегію, якая абмежавала ўладу гетмана.
СКАРАПА́ДСКІ (Павел Пятровіч) (16.5.1873, г. Вісбадэн, Германія — 26.4.1945),
украінскі дзярж. і паліт. дзеяч. Ген.-лейтэнант рас. арміі (1916). Паходзіў з казацкага роду нашчадкаў В.І.Скарападскага (памёр у 1727) — брата ўкр. гетмана І.І.Скарападскага. Скончыў Пажскі корпус у Пецярбургу (1893), служыў у коннай гвардыі. Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05. Флігель-ад’ютант імператара Мікалая II (1905—10). У 1-ю сусв. вайну на Паўд.-Зах. фронце, камандаваў кав. брыгадай, дывізіяй, 34-м армейскім корпусам, які ў жн. 1917 ператварыў у 1-ы ўкр. корпус. У кастр.—ліст. 1917 на чале корпуса падтрымаў укр.Цэнтральную раду, прызначаны кіраўніком яе ваен. фарміраванняў. У сак. 1918 ва ўмовах герм. акупацыі Украіны стварыў апазіцыйную да Цэнтр. рады «Укр. грамаду». 29.4.1918 на Усеўкр. з’ездзе хлебаробаў абвешчаны гетманам Украіны, пры падтрымцы Германіі і ч.рас. афіцэрства скінуў Цэнтр. раду і захапіў уладу. С. ўстанавіў аўтарытарную дыктатуру пераважна ў інтарэсах памешчыкаў, буржуазіі і заможнага сялянства. Пры ім адкрыты 150 укр. гімназій, 2 новыя ўкр. ун-ты (у Кіеве і Камянцы-Падольскім), Укр. акадэмія навук. Яго палітыка згодніцтва з герм. акупантамі, якія рабавалі Украіну, выклікалі масавыя выступленні рабочых і незаможных сялян, у т. л. рух пад кіраўніцтвам Н.І.Махно. Ва ўмовах паражэння Германіі ў 1-й сусв. вайне С. 14.12.1918 скінуты войскамі Украінскай дырэкторыі ўрада. Жыў у эміграцыі ў Швейцарыі і Германіі, дзе кіраваў «Укр. саюзам хлебаробаў-дзяржаўнікаў». 16.4.1945 смяротна паранены ў час адной з бамбардзіровак Германіі саюзнікамі.
Тв.:
Спогади. Київ, 1995.
Літ.:
Гетьман Павло Скоропадський (1873—1945): Матеріали до біобібліогр. Київ, 1996.
СКАРАПА́НАЎ (Сцяпан Гардзеевіч) (7.11.1910, в. Бацвінава Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 11.6.1999),
бел. вучоны ў галіне агульнага земляробства і меліярацыі, дзярж. дзеяч Беларусі. Акад.АН Беларусі (1961, чл.-кар. 1950), д-рс.-г.н. (1961), прафесар (1962). Акад. УАСГНІЛ (1972). Акад. Аграрнай АН Беларусі (1992). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Бел.с.-г.ін-т (1936). У 1948—50 і 1952—59 дырэктар Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. З 1959 акад.-сакратар Акадэміі с.-г. навук Беларусі. З 1961 міністр сельскай гаспадаркі Беларусі. У 1972—76 акад.-сакратар Зах. аддзялення УАСГНІЛ. Навук. працы па праблемах агульнага земляробства, меліярацыі і рацыянальным выкарыстанні тарфяна-балотных глеб, аховы навакольнага асяроддзя, таксама па пытаннях лугаводства, глебазнаўства і аграхіміі.
Тв.:
Осушение и сельскохозяйственное освоение болот в Белоруссии. 2 изд. М., 1955 (разам з А.Ф.Печкуровым, Б.Б.Бельскім);
Освоение и использование торфяно-болотных почв. Мн., 1961;
Мелиорация земель и охрана окружающей среды. Мн., 1982 (разам з У.П.Карлоўскім, У.С.Бразгуновым);
Земельная реформа и ее последствия. Мн., 1995.
Літ.:
Библиография научных трудов академика С.Г.Скоропанова. Мн., 1995.