род кветкавых раслін сям. крыжакветных. Каля 55 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Зах. і Сярэдняй Азіі, Афрыцы. Расце на сухіх схілах. У культуры з 16 ст.Л. сівая (M. incana). У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны Л. двухрогая (M. bicornis) і Л. сівая.
Адна- і шматгадовыя травы, радзей паўкусты. Сцёблы прамастойныя, густагалінастыя, апушаныя. Лісце чаргаванае, падоўжанае. Кветкі простыя ці махрыстыя, рознакаляровыя, пахучыя, у гронках. Плод — стручок. Дэкар. расліны.
ЛЯЎКО́Ў (Максім Архіпавіч) (12.5.1894, в. Кавалі Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. — 29.10.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. З 1918 ваенны камісар Рудабельскай вол. Бабруйскага пав., кіраўнік партыз. руху ў павеце. З канца 1920 ваенком Бабруйскага пав., старшыня Замошскага валвыканкома. З 1929 у ЦКК КП(б), з 1931 нарком юстыцыі і пракурор БССР, старшыня Цэнтр. камісіі па справах б. чырвонагвардзейцаў і чырв. партызан, з 1933 сакратар ЦВКБССР. З 1927 канд. у чл.ЦК, у 1932—37 чл.ЦККП(б)Б. Чл.ЦВКБССР у 1920—22, 1929—37, чл. Прэзідыума ЦВКБССР у 1931—37. 13.7.1937 арыштаваны органамі НКУС па абвінавачанні ў контррэв. дзейнасці і Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР засуджаны да расстрэлу. У 1957 рэабілітаваны.
ЛЯЎКО́Ў (Пётр Маркавіч) (1910, в. Аляксандраўка Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 31.3.1968),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Беларусі, баёў у Польшчы, Германіі. Камандзір гарматы сяржант Л. вызначыўся: у чэрв. 1944 у час бою на шашы Орша—Магілёў; на тэр. Польшчы; у крас. 1945 на беразе р. Эльба. Пасля вайны на гасп. рабоце.
ЛЯЎКО́Ў (Эрнст Аркадзевіч) (30.1.1935, Мінск — 13.9.1996),
бел. вучоны ў галіне геалогіі, краязнавец. Д-р геолага-мінер.н. (1981), праф. (1988). Чл.-кар. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1994, С.-Пецярбург). Скончыў БДУ (1958). З 1977 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. Распрацаваў тэорыю гляцыятэктонікі. Даследаваў рэгіянальную геалогію, рэльеф і карысныя выкапні Беларусі, геал. будову і фарміраванне плошчы пашырэння дагістарычных крэменездабыўных шахтаў і майстэрняў па апрацоўцы крэменю ў Ваўкавыскім і Мастоўскім р-нах Гродзенскай вобл., культавыя камяні, вызначыў ролю тапанімікі пры рэканструкцыі гіст. мінулага. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);
ЛЯЎСЕ́НКА (Аляксандр Яфімавіч) (н. 3.12.1935, г. Нальчык, Кабардзіна-Балкарыя),
бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н., праф. (1988). Скончыў Таганрогскі радыётэхн. ін-т (1963). З 1971 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па метадах і сродках тэхн. дыягностыкі аб’ектаў складанай структуры, аўтаматызаваных сістэмах выпрабаванняў.
Тв.:
Аппаратурное и программное обеспечение управляющей вычислительной стойки для систем стендовых испытаний (разам з А.А.Пятроўскім) // Управляющие системы и машины. 1983. № 1.
ЛЯЎЧУ́К (Цімафей Васілевіч) (19.1.1912, с. Быстроўка Ружынскага р-на Жытомірскай вобл., Украіна — 14.12.1998),
украінскі кінарэжысёр, педагог. Нар. артыст Украіны (1969). Нар.арт.СССР (1972). Скончыў Кіеўскі кінаінстытут (1935). Працаваў на Кіеўскай кінастудыі маст. фільмаў імя Даўжэнкі. У 1962—85 выкладаў у Кіеўскім ін-це тэатр. мастацтва імя І.Карпенкі-Карага (з 1974 праф.). Дэбютаваў навукова-папулярным фільмам «Зара над Карпатамі» (1949). Зняў дакумент. фільмы «Кіеў» (1950), «М.В.Гогаль» (1951), фільмы-спектаклі па п’есах А.Карнейчука «У стэпах Украіны» (1952) і «Калінавы гай» (1953), першы ўкр. шырокафарматны фільм «Закон Антарктыды» (1963). Яго работам уласціва імкненне да маштабных тэм, эпічных форм апавядання. Сярод фільмаў: «Кіяўлянка» (3 серыі, 1958—60), «Сям’я Кацюбінскіх» (1970, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1971), трылогія «Дума пра Каўпака» (1973—76), «Калі вораг не здаецца...» (1982), «Мы абвінавачваем» (1985) і інш.
ЛЯХ (Леў Палікарпавіч) (н. 12.6.1937, г. Новарасійск Краснадарскага краю, Расія),
бел. дырыжор, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1987). Скончыў Бел. кансерваторыю па класах харавога (1964, клас М.Маслава) і оперна-сімф. (1971, клас К.Ціханава і В.Катаева) дырыжыравання. З 1955 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. З 1971 адначасова дырыжор творчага аб’яднання «Нац.акад. Вялікі т-р оперы і балета Рэспублікі Беларусь». Творчасці Л. характэрны пранікненне ў маст. канцэпцыю твора, адчуванне яго стыліст. асаблівасцей. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены: оперы «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава (2-я рэд., 1992), «Франуэска да Рыміні» С.Рахманінава (упершыню ў Беларусі), «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага (абедзве 1989, у канцэртным выкананні), опера-казка «Чароўная музыка» М.Мінкова (1997), балеты «Чыпаліна» К.Хачатурана (1978), «Ліза і Кален» Ф.Герольда (1979), «Сільфіда» Х.Левенскольда (1983), «Жызэль» А.Адана (1987). Дырыжыруе операмі і балетамі класічнага рэпертуару і сучасных, у т.л. бел., кампазітараў.