марское судна для пракладкі, падняцця і рамонту падводных (марскіх, акіянскіх) кабеляў сувязі. Мае кабелеўкладачныя машыны з электрапрыводам: кармавую (для апускання кабелю на дно) і 2 насавыя (для падняцця кабелю з дна), апаратуру бесперапыннага кантролю эл. характарыстык кабелю (напр., каэфіцыента перадачы сігналаў), прылады з захопамі для пошуку кабелю і інш. У трумах К.с. ўкладваюць віткамі да некалькіх тысяч кіламетраў падводнага кабелю сувязі. Водазмяшчэнне К.с. 7—20 тыс.т, скорасць пракладкі кабелю на глыбіню да 6 км — 15 км/гадз.
сістэма размеркавання сігналаў тэлебачання па кабельных лініях сувязі. Аб’ядноўвае сістэмы тэлевізійнага вяшчання, прыкладнога тэлебачання, службы электрасувязі, у т. л. тэлефанія, камп’ютэрныя сеткі, сродкі мультымедыя і інш. Выкарыстоўваецца для павелічэння колькасці каналаў і якасці перадачы інфармацыі. Найб. пашырана ў раёнах з высокім узроўнем прамысл. перашкод (напр., у гарадах з рознапавярховай забудовай), горных мясцовасцях і інш.Гл. таксама Відэатэлефон.
сукупнасць тэхн. сродкаў і фіз. асяроддзя для перадачы інфармацыі ад крыніцы да прыёмніка па кабелі сувязі; састаўная ч.канала сувязі. Бывае эл. і аптычная (гл.Валаконна-аптычная сувязь); паветр. (падвесная), падземная, падводная і палявая (нестацыянарная, прызначаная для аператыўнай сувязі); міжгародняя і мясцовая; складаецца з кабеляў, кабельных збудаванняў (тунэляў, калодзежаў, апор і інш.) і ўзмацняльных пунктаў (у аналагавых сістэмах перадачы інфармацыі) ці рэгенератаў (у лічбавых сістэмах).
лінія электраперадачы, якая складаецца з аднаго або некалькіх сілавых кабеляў адпаведнага напружання і сячэння, злучаных кабельнымі муфтамі. Пры выкарыстанні масла- або газанапоўненых кабеляў абсталёўваецца таксама падсілкавальнай сістэмай і прыстасаваннямі сігналізацыі ціску масла (газу).
Будуюцца на напружанне 0,4—750 кВ. Падземныя кабельныя ЛЭП шырока выкарыстоўваюцца ў эл. сетках гарадоў і прамысл. прадпрыемстваў. Пракладваюцца кабелеўкладчыкамі ў земляных траншэях (найб.эканам. спосаб), спец. каналах, тунэлях і блоках. Падводныя кабельныя ЛЭП будуюць з дапамогай кабельных суднаў з выкарыстаннем спец. кабеляў. Трасу праходжання кабеляў і месцы пашкоджанняў вызначаюць кабелешукальнікамі.
прыстасаванне для мех. і эл. злучэння кабеляў, далучэння іх да эл. установак і апаратаў. Выкарыстоўваюцца ў кабельных лініях электраперадачы, прамысл. электраўстаноўках. Бываюць злучальныя, адгалінавальныя і канцавыя (далучальныя), разнастайныя па канструкцыі і з рознай арматурай (залежаць ад прызначэння, умоў эксплуатацыі, тыпу кабелю і інш.). Высакавольтныя К.м. на 110—750 кВ — складаныя эл.-тэхн. ўстройствы (даўж. да 6 м і больш).
Кабельныя муфты: 1 — адгалінавальная Т-падобная на 1 кВ; 2 — канцавая на 6—10 кВ; 3 — злучальная на 110—500 кВ з іскравым прамежкам.
тэорыя праводнасці біяэлектрычных патэнцыялаў уздоўж цыліндрычнай клеткі. Зыходзіць з таго, што нерв., мускульную ці інш. клетку можна ўявіць у выглядзе адрэзка кабелю, змешчанага ў праводным асяроддзі з клетачнай мембранай, якая выконвае ролю ізалятара. Кабельная мадэль цыліндрычнай клеткі і заснаваная на гэтай мадэлі тэорыя разліку суадносін велічынь току і напружання дазваляюць эксперыментальна вызначаць эл. параметры клетачнай мембраны і ацэньваць умовы распаўсюджвання падпарогавых эл. імпульсаў.
кабель-кран, збудаванне з стацыянарнымі або перасоўнымі апорамі (вежамі), якія злучаны нясучым канатам з рухомай грузавой цялежкай. Прызначаны для падымання (апускання) грузаў на вышыню да 50 м і болей і перамяшчэння іх на адлегласць да 1,5 км. Уяўляе сабой аднапралётную падвесную канатную дарогу. Выкарыстоўваецца: на адкрытых горных распрацоўках для транспарціроўкі раскрыўных парод, штучнага каменю і г.д.; у буд-ве для перамяшчэння вял. аб’ёмаў зямлі, бетону, інш. матэрыялаў; на лесаскладах і да т.п. Грузападымальнасць да 150 т.
Кабельны кран: 1, 2, 3 — цягавы, нясучы і пад’ёмны канаты; 4 — цялежка; А, Б — апоры.
разнавіднасць кабелю для перадачы інфармацыі (тэлеграм, праграм радыё- і тэлевізійнага вяшчання і інш.). Бывае эл. і валаконна-аптычны (гл.Валаконна-аптычная сувязь, Валаконная оптыка). Эл. К.с. бывае: сіметрычны і кааксіяльны; нізка- (да 10 кГц) і высокачастотны (больш за 10 кГц); паветр. (падвешваецца на апорах), падводны і падземны; для міжгародніх і мясц. (гар., сельскіх, станцыйных, шахтавых і інш.) кабельных ліній сувязі.
Кабелі сувязі: а — магістральны браніраваны для міжгародніх ліній далёкай сувязі; б — тэлефонны для гарадскіх сетак; в — магутны радыёчастотны кааксіяльны; г — злучальны для перасоўных тэлевізійных камер; 1 — токаправодная жыла; 2 — ізаляцыя; 3 — абалонка; 4 — браня, экран.
КАБЕ́РДЗІН (Радзіслаў Васілевіч) (н. 9.6.1930, в. Бахаравічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. хімік-арганік. Д-рхім.н. (1985). Скончыў БПІ (1957). З 1959 у Ін-це фіз.-арган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы метадаў сінтэзу галагенарган. злучэнняў і вывучэнні іх хім. пераўтварэнняў. Адкрыў новую рэакцыю нітразлучэнняў, якая дазваляе спрасціць шлях пабудовы ізатыязольнага цыкла — фрагмента шэрагу лек. прэпаратаў.
Тв.:
Полихлор-1,3-бутадиены. Мн., 1991 (разам з У.І.Поткіным);
Нитробутадиены и их галогенпроизводные: синтез и реакции (разам з У.І.Поткіным, В.А.Запольскім) // Успехи химии. 1997 Т. 66, № 10.