рака ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 375 км². Пачынаецца за 2 км на У ад в. Славань. Асн. прыток — р. Чырка (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Рака жывіць Светлагорскае вадасх.
ЖА́РКІН (Уладзімір Васілевіч) (н. 1.1.1931, в. Любавічы Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рбіял.н. (1988). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1953). У 1960—90 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1981 заг. лабараторыі). Навук. працы па арганізацыі і тэхналогіі ўзнаўлення буйн. раг. жывёлы, імуналагічных праблемах узнаўлення ў жывёлагадоўлі, штучным асемяненні.
Тв.:
Воспроизводство // Справочник по скотоводству. Мн., 1984;
Организация воспроизводства сельскохозяйственных животных. Мн., 1985 (разам з В.С.Антанюком, Л.Г.Бязлюднікавым).
ЖАРКО́Ў (Ігар Васілевіч) (23.6.1910, в. Месягутава, Башкортастан — 25.4.1974),
бел. вучоны-заолаг. Д-рбіял.н. (1969), праф. (1971). Скончыў Казанскі ун-т (1934). З 1969 у Гомельскім ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па прамысл.-паляўнічых звярах, пытаннях жыўлення, метадах уліку прамысл. і ахоўных жывёл, методыцы феналагічных назіранняў, біялогіі і рэакліматызацыі рачнога бабра.
ЖАРКО́Ў (Леанід Васілевіч) (н. 15.10.1946, в. Сцяпанава Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны-фармацэўт. Д-р фармацэўтычных навук (1992). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1973). З 1975 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1994 загадчык-правізар цэнтр. раённай аптэкі ў Мінску.
ЖАРКО́ЎСКІ (Даніла Уладзіміравіч) (2.1.1904, в. Ходараўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 31.12.1987),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1966), праф. (1967). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1931) і Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1935). У 1936—41 і 1946—52 у Ін-це хіміі АНБССР, у 1956—66 у Бел. ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, у 1968—73 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АНБССР. Навук. працы па вывучэнні цэлюлозы і яе эфіраў, даследаванні працэсу мерсерызацыі.
Тв.:
О механизме щелочного набухания целлюлозы (к теории мерсеризации) (у сааўт.) // Синтетические и природные полимерные материалы. Мн., 1974.
земнаводнае сям. круглаязычных атр. бясхвостых земнаводных. Пашырана ў Цэнтр. і Усх. Еўропе. Жыве ў плыткіх і зарослых вадаёмах з глеістым дном, на балотах, у лужынах і інш. На Беларусі трапляецца пераважна ў паўд., паўд.-зах. і цэнтр. раёнах.
Даўж. цела 3,5—4,5 см (зрэдку да 6), маса 3—10 г. Спіна светла-шэрая, бураватая з цёмнымі плямамі, бруха ярка-аранжавае або чырвонае з сінявата-чорнымі плямамі. Скура з бародаўкамі, што выдзяляюць едкі сакрэт Актыўная днём і вечарам. Карысная. Корміцца воднымі беспазваночнымі.
ЖАРНАСЕ́К (Ірына Францаўна) (н. 17.1.1953, в. Чаранкі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла Мінскі ін-т культуры (1976). Друкуецца з 1978. Маральна-этычныя праблемы — тэма мацярынства, жаночыя турботы, мудрасць і высокая духоўнасць працоўнага чалавека, карані чалавечай спагады, дабрыні ў кн. апавяданняў «Ліст да сына» (1986), тэмы эміграцыі і гістарычныя ў кн. аповесцей «Гульні над студняй» (1993).
род раслін сям. бабовых. Вядома 12 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе. На Беларусі як натуралізаваны трапляецца Ж. мяцёлчаты (S. scoparius). Расце пераважна ў зах. і цэнтр.ч. рэспублікі ў сухіх хвойніках, у хваёва-дубовых лясах, радзей у ельніках, уздоўж дарог на ўзлесках. Здаўна вырошчваюць на ўзлесках і палянах для падкормкі дзікіх жывёл. Выкарыстоўваецца ў зялёным будаўніцтве.
Куст выш. 30—100 см, з разгалістымі, ярка-зялёнымі, пруткападобнымі, амаль бязлістымі галінкамі. Лісце трайчастае, чаранковае, у верхняй ч. сцябла рэдукаванае. Кветкі буйныя, залаціста-жоўтыя, на доўгіх кветаножках, па адной у пазухах лісця, У сукупнасці ўтвараюць гронкападобныя суквецці. Меданос. Плод — падоўжана-лінейны струк. Размнажаецца насеннем і дзяленнем куста. Засухаўстойлівы. У суровыя зімы абмярзае.